Зборная Францыі па футболе прадстаўляе Францыю на міжнародных матчах і турнірах па футболе з 1904 года. Кіруецца і кантралюецца Федэрацыяй футбола Францыі, якая з’яўляецца адным з 55 членаў УЕФА (Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый) і ўваходзіць у ФІФА.
Чэмпіён свету 1998 і 2018, чэмпіён Еўропы ў 1984 і 2000. 18 лістапада 2023 года Францыя перайграла Гібралтар з лікам 14:0, гэта стала найбуйнейшай перамогай у адборачных турнірах да чэмпіянатаў Еўропы.
↑Зборная не прайшла кваліфікацыю чэмпіянату, але была запрошана замест каманд, якія зняліся. Спачатку Францыя пагадзілася і была ўнесена ў спіс удзельнікаў, патрапіўшы ў чацвёртую групу, аднак у выніку знялася з чэмпіянату.