Жэр (дэпартамент)
Жэр (фр.: і акс.: Gers) — дэпартамент на паўднёвым захадзе Францыі, у перадгор'ях Пірэнеяў. Плошча — 6,29 тыс. км². Адміністрацыйны цэнтр — горад Ош. Названы па рацэ Жэр. Уключае 31 кантон. Насельніцтва (172,3 тыс. жых., 1999) — французы і (каля 10 %) імігранты (галоўным чынам іспанцы). Афіцыйная мова — французская, але некаторыя жыхары паўднёвай часткі дэпартамента выкарыстоўваюць гасконскую мову. На тэрыторыі Жэра — старадаўнія гарады Кандом, Лектур, Марсіяк, Флёранс і інш. ГеаграфіяУ паўднёвай частцы знаходзіцца плато Арманьяк, складзенае ледавіковымі і рачнымі наносамі, якое мякка паніжаецца з поўдня на поўнач, да даліны Гароны, і з усходу на захад. Плато перасякаецца далінамі рэк Адур, Жэр, Жэмон, Баіз і інш., якія адносяцца да басейна Гароны. Глебы глініста-крамянёвыя. Клімат марскі (сярэдняя тэмпература студзеня 4,8 °C, ліпеня — 20,5 °C). Большая частка тэрыторыі Жэра разарана, дубровы і (вышэй) яловыя лясы займаюць малаважную плошчу (засяроджаны галоўным чынам на поўдні, у межах плато Арманьяк). ЭканомікаАсновай эканомікі дэпартамента з'яўляецца сельская гаспадарка. Вырошчваецца пшаніца, кукуруза, вінаград. Жывёлагадоўля пераважае ў паўднёвай, узвышанай частцы (буйная рагатая скаціна, мулы, свінні). Прамысловасць развіта слаба, галоўную ролю адыгрывае перапрацоўка сельскагаспадарчай прадукцыі (мукамольная прамысловасць, вінаробства). У адміністрацыйным цэнтры дэпартамента — гандаль сельскагаспадарчымі таварамі. ГісторыяГістарычна тэрыторыя дэпартамента была часткай Гасконі. Славутасці
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia