Аксітанія (рэгіён)
Аксіта́нія (фр.: Occitanie, акс.: і катал.: Occitània) — рэгіён Францыі, створаны ў адпаведнасці з тэрытарыяльнай рэформай французскіх рэгіёнаў 2014 года ў выніку аб’яднання рэгіёнаў Лангедок-Русільён і Поўдзень-Пірэнеі. Датай стварэння новага рэгіёна лічыцца 1 студзеня 2016 года. ГеаграфіяРэгіён (агульная плошча 72 724 км²) — другі па велічыні на тэрыторыі метраполіі Францыі. Ён размешчаны на поўдні краіны і мяжуе з рэгіёнам Новая Аквітанія на захадзе і на паўночным захадзе, Авернь — Рона — Альпы на паўночным усходзе, Праванс — Альпы — Блакітны Бераг на ўсходзе. На поўдні рэгіён мяжуе з Іспаніяй і Андорай. З паўднёвага ўсходу рэгіён абмываецца Міжземным морам. Па тэрыторыі рэгіёна працякае адна з пяці Вялікіх рэк Францыі — Гарона. З поўдня рэгіён аддзелены ад Іспаніі горным хрыбтом Пірэнеяў.
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia