Французская Палінезія
Французская Палінезія (фр.: Polynesie francaise, па-таіцянску: Porinetia Farani) — заморская супольнасць Францыі. Размешчаная ў паўднёвай частцы Ціхага акіяна. Сталіца — Горад Папеэтэ. Геаграфія![]() Не маючы ні адной сухапутнай мяжы, Французская Палінезія праз мора мяжуе з Кірыбаці — на паўночным захадзе, астравамі Піткэрн — на ўсходзе, астравамі Кука — на захадзе. У Французскай Палінезіі прыблізна 130 астравоў, якія ўваходзяць у склад 5 архіпелагаў: астравы Гамб'е, Маркізскія астравы, астравы Таварыства, Туамоту і астравы Тубуаі. Плошча — 4,167 км2, з якой 3,660 км2 сушы і 507 км2 воднай паверхні. Большасць астравоў Французскай Палінезіі маюць вулканічнае паходжанне, частка — каралавае. ГісторыяЗаселена палінезійцамі ў канцы I-га тысячагоддзя да н.э. — I-м тысячагоддзі н.э. На момант з'яўлення еўрапейцаў найбольшага ўзроўню цывілізацыі дасягнулі жыхары астравоў Таварыства, дзе ўзнік шэраг дзяржаўных утварэнняў. У 1595 г. іспанскі мараплавацель А.Менданья дэ Нейра адкрыў Маркізскія астравы, у 1722 г. галандзец Я.Рогевен — некаторыя з астравоў Таварыства, у 1767 г. брытанец С.Уоліс — востраў Таіці, у 1777 г. капітан Дж. Кук — астравы Тубуаі. Да пачатку XIX ст. таіцянскія правадыры з роду Памарэ стварылі дзяржаву, якая ўключала астравы Таварыства, Тубуаі і частку астравоў Туамоту. З пачатку XIX ст. тут з'явіліся еўрапейскія місіянеры. У 1842 г. астравы абвешчаны французскімі пратэктаратамі, якія ў 1885 г. аб'яднаны ў адзіную калонію «Французскія ўладанні ў Акіяніі» (з 1958 г. — Французская Палінезія), у 1895 годзе ў склад калоніі ўключана тэрыторыя Каралеўства Хуахіне. З 1946 г. — заморская тэрыторыя Францыі. У 1957 г. створана Тэрытарыяльная асамблея Французскай Палінезіі. З 1960-х гадоў месца правядзення французскіх ядзерных выпрабаванняў (у 1966 г. першы выбух на атоле Муруроа). У 1977 г. атрымала ўнутранае самакіраванне, з 1996 г. мае статус аўтаномнай тэрыторыі Францыі. ПалітыкаЭканомікаНасельніцтваКарэнныя жыхары — палінезійцы, разам з еўрапейска-палінезійскімі метысамі складаюць 78%. Падзяляюцца на блізкія народы: таіцянцы (больш за 50% насельніцтва краіны), туамоту, тубуаі, маркізцы, мангарэва. Жывуць таксама кітайцы (12%) і французы (10%). Вернікі пераважна пратэстанты і католікі (30%). РэлігіяГл. таксама |
Portal di Ensiklopedia Dunia