Сілы спецыяльных аперацый (Беларусь)
Сілы спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь (ССА УС РБ) — высокамабільны род войскаў Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь. З’яўляюцца пераемнікам ПДВ СССР у Беларусі. Асноўныя задачы: контр-дыверсійная дзейнасць, разведка, выкананне розных задач адмысловымі метадамі ў мэтах спынення ўзброенага канфлікту ў адносінах да Рэспублікі Беларусь. Выступаюць адным з асноўных элементаў стратэгічнага стрымлівання. ГісторыяУ пачатку 1990-х перад ваенным і палітычным кіраўніцтвам Беларусі паўстала пытанне пра далейшы лёс спадчыны Савецкай Арміі на тэрыторыі Беларусі: 103-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі (Віцебск), 38-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады (Брэст) і 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння (Мар’іна Горка). Праблема была ў тым, што разам з суверэнітэтам была абвешчана і ваенная дактрына дзяржавы, якая мае абарончы характар, а паветрана-дэсантныя часці, так званыя войскі першага ўдару, у новую канцэпцыю ўпісвалiся не зусім удала. Некаторыя кіраўнікі прапаноўвалі кардынальнае рашэнне: няма ВДВ — няма праблемы. Вопытныя прафесіяналы, якія працавалі ва ўрадзе і ў Генеральным штабе, здолелі адстаяць эліту Узброеных сіл ад нажа скарачэнняў[8]. У верасні 1995 года на базе 103-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі і 38-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады былі сфармаваныя мабільныя сілы ў складзе 38-й, 317-й і 350-й асобных мабільных брыгад. У пачатку 2004 года было створана ўпраўленне сіл спецыяльных аперацый Генеральнага штаба Узброеных сіл, унесены арганізацыйна-штатныя змены ў мабільных злучэннях і часцях. У 2005 годзе ў ходзе правядзення двухбаковага камандна-штабнога вучэння з войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання быў адпрацаваны вялікі спектр пытанняў па баявым прымяненнi сіл спецаперацый. У жніўні 2007 года было абвешчана аб стварэннi Сіл спецыяльных аперацый (ССА). У іх склад увайшлі дзве брыгады мабільных сіл (38-я і 103-я) 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння. Склад![]() Сілы спецыяльных аперацый уключаюць у сябе:
Структура![]() ![]() Асобныя мабільныя брыгады арганізацыйна складаюцца: 1. Упраўленне брыгады
2. Баявыя воінскія часткі і падраздзяленні
3. Падраздзяленні баявога забеспячэння і сувязі
4. Падраздзяленні тылавога і тэхнічнага забеспячэння
Асобная брыгада спецыяльнага прызначэння арганізацыйна складаецца: 1. Упраўленне брыгады
2. Баявыя воінскія часткі і падраздзяленні
3. Падраздзяленні забеспячэння
Брыгады падпарадкоўваюцца камандаванню ССА, якое ў сваю чаргу падпарадкоўваецца непасрэдна генеральнаму штабу, абыходзячы аператыўныя камандаванні і камандаванне сухапутных войскаў УС РБ у адрозненне ад пяхотных частак. УзбраеннеЦяжкая зброя
Стралковая зброя
Падрыхтоўка кадраўАфіцэраў для сіл спецыяльных аперацый рыхтуе факультэт ваеннай разведкі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Навучаюцца курсанты па спецыяльнасцях: кіраванне падраздзяленнямі ССA і тэлекамунікацыйныйныя сістэмы. Палявыя і практычныя заняткі з ужываннем узбраення і ваеннай тэхнікі праводзяцца на палявой вучэбна-матэрыяльнай базе палігона «Белая Лужа» і вайсковых часцей сіл спецыяльных аперацый. У далейшым нароўні з атрыманнем ведаў па сацыяльна-гуманітарных, агульнанавуковых і агульнапрафесійных дысцыплінах курсанты ўдасканальваюць сваю ваенную падрыхтоўку па агульнавайсковых і спецыяльных дысцыплінах. У ходзе заняткаў па агульнавайсковых і спецыяльных дысцыплінах курсанты вучацца кіраваць падраздзяленнем у адпаведнасці з абранай спецыяльнасцю, удасканальваюць сваю тактыка-спецыяльную і агнявую вывучку, здзяйсняюць скачкі з парашутам, вучацца вадзіць баявыя машыны, у тым ліку і аўтамабілі. На факультэце адзін з самых высокіх прахадных балаў у Ваеннай акадэміі і досыць высокі конкурс, што кажа пра высокі прэстыж дадзенай спецыяльнасці сярод абітурыентаў. Будучых афіцэраў ССА таксама рыхтуюць ваенныя ВНУ Расійскай Федэрацыі: Новасібірскае вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча на факультэце спецыяльнай разведкі і Разанскае вышэйшае паветрана-дэсантнае каманднае вучылішча. Пасля пяці гадоў навучання курсанты атрымліваюць вайсковае званне лейтэнант. Гл. таксамаКрыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia