Заазерскае (возера, Бялыніцкі раён)

Заазерскае
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 183,7[1] м
Даўжыня 1,01 км
Шырыня 0,75 км
Плошча 0,58 (0,6) км²
Аб’ём 0,00301 км³
Даўжыня берагавой лініі 2,85 (2,92) км
Найбольшая глыбіня 9 м
Сярэдняя глыбіня 5,02 м
Басейн
Плошча вадазбору 8,8 км²
Выцякаюць Клява
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Магілёўская вобласць
Заазерскае (Беларусь)
Заазерскае
Заазерскае
Заазерскае (Магілёўская вобласць)
Заазерскае
Заазерскае
Map

Заазе́рскае — возера ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Клява, каля вёскі Заазер’е.

Плошча паверхні возера 0,58 (0,6[2]) км². Даўжыня 1,01[2] км, найбольшая шырыня 0,75 км, даўжыня берагавой лініі 2,85 (2,92[2]) км. Найбольшая глыбіня 9[2] м, сярэдняя 5,02[2] м. Аб’ём вады ў возеры 3,01[2] млн м³. Плошча вадазбору 8,8 км².
Схілы катлавіны возера спадзістыя, вышынёй 4—6 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, часткова забалочаныя. Дно высланае сапрапелем.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, акунь, плотка, краснапёрка, гусцяра, карась, лінь і іншыя віды рыб.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-71. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1984 г. (руск.)
  2. а б в г д е Морфометрические параметры озёр Могилёвской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 22 студзеня 2022. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya