Заазер’е (заказнік)

Заазе́р'е — гідралагічны заказнік на тэрыторыі Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці. Створаны ў 1968 годзе як заказнік рэспубліканскага значэння для захавання ў натуральным стане балотнага масіву з тыповай для міжрэччаў стратыграфіяй тарфянікаў. Плошча заказніка складае 4286 га (1997). Размешчаны на Цэнтральнабярэзінскай раўніне і займае частку Друць-Бярэзінскага міжрэчча. Размешчаны на вярховым балоце. У цэнтры пераважаюць хваёва-кусцікавыя раслінныя асацыяцыі, у паўночнай частцы — градава- багнавыя комплексы расліннасці. На ўскраінах пашыраны хваёва-бярозава-пушыцава-сфагнавыя асацыяцыі. На мінеральных участках пераважаюць бярозава-асінавыя лясы. У флоры заказніка каля 100 відаў раслін, у тым ліку ахоўныя чубатка пустая і зубніца клубняносная.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya