Зубніца клубняносная
Зубніца клубняносная[1] (Cardamine bulbifera) — шматгадовая расліна з роду Зубніца (Cardamine) сямейства Капуставыя (Brassicaceae). Батанічнае апісанне![]()
Голая травяністая расліна вышынёй 40—70 см, з доўгім паўзучым мясістым карэнішчам, пакрытыя мясістай лускаю. Сцябло прамастаячае, простае. Лісце перыстарассечанае, чарашковае. Кветкі даўжынёй 1—1,5 см, сабраны ў шчытковападобны нешматкветны пэндзаль. Плады — коса ўверх накіраваныя струкі даўжынёй да 3,5 см. Насенне жоўта-бурае, бліскучае. У пазухах лісця і суквеццяў невялікія клубянькі. Цвіце ў красавіку — маі на працягу 1,5—2 тыдняў. РаспаўсюджаннеРасце ў цяністых шыракалістых лясах і хмызняках у Карпатах, на Палессі, у лесастэпу, у Крыму. Ахоўны статусЗанесена ў чырвоны спіс Харкаўскай вобласці[2]. Ахоўваецца таксама ў Беларусі, Латвіі[3], Літве, на тэрыторыі Еўрапейскай часткі Расіі[4]. Паходжанне назвыСтарая назва роду (Dentaria) паходзіць ад лацінскага слова, якое ў перакладзе азначае зуб. Назва віду ў перакладзе з лацінскай мовы — «клубняносная». РазмнажэннеРасліна размнажаецца насеннем, вегетатыўна (часткамі карэнішчаў) і бульбачкамі. Эстэтычныя характарыстыкіЗубніца дэкаратыўная расліна. Ружова-ліловыя пэндзлі кветак і зеляніна з выразанымі лісцямі робяць яе ўпрыгажэннем лясоў. Сарваная расліна хутка вяне. Іншыя 2 віду зубніцы адрозніваюцца тым, што ў пазухах іх лісця і суквеццяў няма клубянькоў. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia