Зайцава (Забалацкі сельсавет)
За́йцава[1] (трансліт.: Zajcava, руск.: Зайцево) — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Забалацкага сельсавета. За 4 км на захад ад горада і чыгуначнай станцыі Орша, 90 км ад Віцебска, каля шашы Орша — Лепель. ГісторыяВядома ў пачатку 19 стагоддзя. У Вайну 1812 года разбурана. У пачатку 20 стагоддзя ў Баранскай воласці Аршанскага павета Магілёўскай губерні, вёсцы належалі 196 дзесяцін зямлі. З 20 жніўня 1924 года ў Аршанскім раёне Аршанскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года), з 8 ліпеня 1931 года ў Аршанскім раёне, з 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У 1930 годзе створаны калгас «Парыжская камуна». Працавала кухня. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну загінулі 2 вяскоўцы. 2 лютага 1982 года Веравойшанскі сельсавет перайменаваны ў Забалацкі. Насельніцтва
Памятныя мясціныПаблізу вёскі знаходзяцца археалагічныя помнікі — курган і курганны могільнік (2 насыпы). Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia