Залаты век тэорыі адноснасці

Залаты век агульнай тэорыі адноснасці — перыяд прыкладна з 1960 да 1975 года, на працягу якога даследаванні ў агульнай тэорыі адноснасці, якая раней лічылася проста цікавай гіпотэзай, увайшлі ў галоўнае рэчышча тэарэтычнай фізікі. У гэты перыяд былі ўведзены многія паняцці і тэрміны, што перавярнулі наша ўяўленне аб прыродзе Сусвету, у якім мы жывем. Сярод гэтых паняццяў — чорныя дзіркі і прасторава-часовая сінгулярнасць. У той жа самы час у разрад сур’ёзных фізічных навук уваходзіць касмалогія, і тэорыя Вялікага выбуху становіцца агульнапрынятай. Заканчэннем залатога веку прынята лічыць адкрыццё Стывенам Хокінгам выпраменьвання Хокінга.

Змена парадыгмы

Падчас залатога веку тэорыі адноснасці адбылося некалькі змен парадыгмы навуковага светаўспрымання. Першая і самая галоўная змена — тэорыя Вялікага Выбуху становіцца агульнапрынятай касмалагічнай мадэллю. Іншыя ключавыя парадыгмы ўключаюць прызнанне наступных паняццяў:

  • роля крывізны ў агульнай тэорыі адноснасці;
  • тэарэтычная важнасць чорных дзірак;
  • важнасць прымянення геаметрычнага апарату, адрозненне лакальнай структуры прасторы-часу ад глабальнай структуры прасторава-часавага кантынууму;
  • прызнанне касмалогіі як фізічнай навукі.

Залаты век стаў сведкам з’яўлення першай сур’ёзнай тэорыі, якая кінула выклік агульнай тэорыі адноснасці, — тэорыі Бранса — Дыке, а таксама серыі эксперыментальных праверак тэорый гравітацыі. У той жа самы перыяд было зроблена мноства захапляльных адкрыццяў у назіральнай астраноміі:

Гл. таксама

Літаратура

  • Визгин В. П. Релятивистская теория тяготения (истоки и формирование, 1900—1915). М.: Наука, 1981. — 352 c. (руск.)
  • Визгин В. П. Единые теории в 1-й трети ХХ в. М.: Наука, 1985. — 304 c. (руск.)
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya