Прынцып эквівалентнасці сіл гравітацыі і інерцыіПрынцып эквівалентнасці сіл гравітацыі і інерцыі — эўрыстычны прынцып, выкарыстаны Альбертам Эйнштэйнам пры вывадзе агульнай тэорыі адноснасці. Адзін з варыянтаў яго выкладу: «Сілы гравітацыйнага ўзаемадзеяння прапарцыянальныя гравітацыйнай масе цела, сілы ж інерцыі прапарцыянальныя інертнай масе цела. Калі інертная і гравітацыйная масы роўныя, то немагчыма адрозніць, якая сіла дзейнічае на данае дастаткова малое цела — гравітацыйная ці сіла інерцыі.»[крыніца?] Фармулёўка ЭйнштэйнаГістарычна, прынцып эквівалентнасці быў сфармулёван Эйнштэнам так[1]:
Фармулёўка прынцыпу эквівалентнасці:
Ліфт ЭйнштэйнаДля доказу гэтага прынцыпу Эйнштэйн прапанаваў наступны мысленны эксперымент. Няхай целы знаходзяцца ў ліфце, які бесканечна аддален ад масіўных цел і рухаецца з паскарэннем. Тады на ўсе целы ў ліфце дзейнічае сіла інерцыі , і целы пад дзеяннем гэтых сіл будуць ціснуць на апору ці падвес. Г. зн. целы будуць мець вагу. Калі ліфт не рухаецца, а вісіць над нейкаю гравітацыйнаю масаю ў аднародным полі, то ўсе целы таксама будуць мець вагу. Знаходзячыся ў ліфце, немагчыма адрозніць гэтыя дзве сілы. Таму ўсе механічныя з'явы ў абодвух ліфтах будуць праходзіць аднолькава. Эйнштэйн абагульніў гэта палажэнне на ўсе фізічныя з'явы. Заўвагі1. Трэба адрозніваць «слабы прынцып эквівалентнасці» і «моцны прынцып эквівалентнасці». Моцны прынцып эквівалентнасці можна сфармуляваць так:
Слабы прынцып адрозніваецца тым, што словы «законы прыроды» замяняюцца ў ім словамі «законы руху свабодна падаючых часціц». Слабы прынцып — гэта не што іншае, як перафармулёўка назіраемай роўнасці гравітацыйнай і інертнай масы, тады як моцны прынцып з'яўлецца абагульненнем назіранняў за ўплывам гравітацыі на любыя фізічныя аб'екты. 2. Часта лічаць, што прынцып эквівалентнасці з'яўляецца асноўным прынцыпам агульнай тэорыі адноснасці і ўвогуле многіх рэлятывісцкіх тэорый гравітацыі, бо нібыта ў адпаведнасці з прынцыпам эквівалентнасці гравітацыйнае поле можна разглядаць як неінерцыяльную сістэму адліку. Гэта верна толькі з агаворкамі. Любая неінерцыяльная сістэма адліку ў спецыяльнай тэорыі адноснасці ўсё роўна мае ў аснове плоскую, няскрыўленую прастору-час. У метрычных жа тэорыях гравітацыі, да якіх адносіцца і агульная тэорыя адноснасці, прастора-час скрыўлена. Непаўната адпаведнасці выяўляецца тым фактам, што глабальных інерцыяльных сістэм адліку ў метрычных тэорыях проста няма, там усе сістэмы — неінерцыяльныя. Нават пераход у лакальна-інерцыяльную сістэму адліку не прыбірае гравітацыйных эфектаў, звязаных з крывізною прасторы-часу (напрыклад, адхіленне геадэзічных ці пріліўныя сілы). Толькі калі выбіраць памеры сістэмы намнога меншымі за характэрную крывізну, то ў прыбліжэнні можна не ўлічваць фізічныя праявы скрыўлення і атрымаць «прынцып эквівалентнасці». У дакладнай жа фармулёўцы законаў прыроды крывізна прасторы-часу ўсё роўна паяўляецца ў некаторых месцах, што адрознівае іх ад адпаведных законаў у спецыяльнай тэорыі адноснасці[3][4]. 3. Матэматычна ва ўсіх метрычных тэорыях гравітацыі прынцып эквівалентнасці з дакладнасцю да агаворак з папярэдняга пункта трывіяльна вынікае з таго, што ў наваколлі любой падзеі прасторы-часу можна ўвесці лакальна геадэзічную сістэму каардынат ці рыманаву сістэму каардынат[5], у якіх у вызначаным пункце сімвалы Крыстофеля знікаюць, г. зн. становяцца роўнымі нулю. У фізіцы лічаць за лепшае гаварыць пра гэта, як пра існаванне лакальна інерцыяльных сістэм адліку. Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia