Рэліктавае выпраменьванне

Рэлі́ктавае выпраме́ньванне[1] (ці касмічнае мікрахвалевае фонавае выпраменьванне ад англ.: cosmic microwave background radiation) — касмічнае электрамагнітнае выпраменьванне з высокай ступенню ізатропнасці і са спектрам, характэрным для абсалютна чорнага цела з тэмпературай 2,725 К.

Існаванне рэліктавага выпраменьвання было прадказана тэарэтычна ў рамках тэорыі Вялікага выбуху. Хоць у наш час шматлікія аспекты першапачатковай тэорыі Вялікага выбуху перагледжаны, асновы, якія дазволілі прадказаць тэмпературу рэліктавага выпраменьвання, засталіся нязменныя. Лічыцца, што рэліктавае выпраменьванне захавалася з пачатковых этапаў існавання Сусвету і раўнамерна яго запаўняе. Эксперыментальна яго існаванне было пацверджана ў 1965 годзе. Нароўні з касмалагічным чырвоным зрушэннем, рэліктавае выпраменьванне разглядаецца як адно з галоўных пацверджанняў тэорыі Вялікага выбуху.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya