Залозніца [ 1] [ 2] (Scrophulária ) — род шматгадовых траў або паўхмызнякоў сямейства залознікавыя (Scrophulariaceae ), часта агіднага паху. Налічвае больш за 150 відаў, пашыраных на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Амерыкі [ 3] .
Батанічнае апісанне
Сцёблы раслін прамыя або галінастыя, вышынёй да 1[ 3] м. Лісце суцэльнае або рассечанае, з суцэльнымі краямі ці зубчастымі, ніжнія лісткі супраціўныя, верхнія — чаргаваныя. Кветкі непрыкметныя, з трубчастым двухгубым вяночкам[ 3] , у большасці зеленаватыя, жоўтыя або пурпуровыя, у доўгіх вільчатых, гронкападобных суквеццях . Плод — яйкападобная ці амаль шарападобная шматнасенная каробачка , адкрываецца двума створкамі. Насенне авальнае, з папярочнымі зморшчынкамі.
Лекавыя , меданосныя і дэкаратыўныя расліны. Некаторыя віды ядавітыя і пустазелле [ 3] .
Віды
Залозніца цяністая (Scrophularia umbrosa ). Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava », 1800— 1934
Спіс некаторых відаў:[ 4]
Scrophularia alata A.Gray — Залозніца крылатая , ці Залозніца
Scrophularia auriculata L. [syn. Scrophularia aquatica auct. ]
Scrophularia buergeriana Miq.
Scrophularia californica Cham. &Schltdl.
Scrophularia canina L.
Scrophularia decomposita Royle ex Benth.
Scrophularia elatior Benth.
Scrophularia hierochuntina Boiss.
Scrophularia kakudensis Franch.
Scrophularia koraiensis Nakai
Scrophularia lanceolata Pursh
Scrophularia lucida L.
Scrophularia marilandica L.
Scrophularia ningpoensis Hemsl.
Scrophularia nodosa L. typus — Залозніца вузлаватая , ці Зябер , ці Падтыннік , ці Падценнік , ці Зябёр , ці Валляковая трава , ці Старавіца , ці Воўчая крапіва , ці Валляковая трава — звычайны для ўсёй Еўропы
Scrophularia nudata Pennell
Scrophularia orientalis L.
Scrophularia pauciflora Benth.
Scrophularia rubricaulis Boiss.
Scrophularia sambucifolia L.
Scrophularia scopolii Hoppe ex Pers.
Scrophularia striata Boiss.
Scrophularia umbrosa Dumort. — Залозніца цяністая , ці Маташнік
Scrophularia variegata M.Bieb.
Scrophularia villosa Pennell
Scrophularia xanthoglossa Boiss.
Scrophularia xylorrhiza Boiss.&Hausskn.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі