Замак каралевы Боны
Замак каралевы Боны — традыцыйная назва палаца, які існаваў у 2-й палове XVI — 1-й палове XX ст. у Рагачове. Сапраўдная дата пабудовы невядомая. У ХІХ ст. выкарыстоўваўся як правіянцкі склеп[1]. Архітэктура![]() ![]() Мураваны двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак памерамі 21х14 м быў накрыты вальмавым дахам. Вуглы ўмацаваныя магутнымі контрфорсамі, якія па вышыні даходзілі да сярэдзіны другога паверху. У аздабленні фасадаў былі выкарыстаныя элементы рэнесанснай ордарнай пластыкі[1]. Ніжні паверх, які прызначаўся для службовых пакояў, складалі чатыры аднолькавыя па памерах прамавугольныя ў плане памяшканні, аддзеленыя адно ад аднаго ўзаемна перпендыкулярнымі калідорамі[2]. Залы злучаліся з бакавымі калідорамі шырокімі арачнымі праёмамі[1]. Кожнае памяшканне было перакрыта парай крыжовых скляпенняў, а калідоры — цыліндрычныя. У верхнім паверсе было два вялікіх пакоі[2]. ![]() ![]() Найбольш цікавы элементы гэтага будынка — двух'ярусная галерэя-вестыбюль, якая праходзіла з поўдня на поўнач уздоўж галоўнага фасада, звернутага да Дняпра. У сярэдняй частцы галерэя была адкрытай і нагадвала лоджыі італьянскіх рэнесансных палацаў. Яе аздабляла ажурная цыркульная аркада на тонкіх слупах, а ў інтэр'еры — пілястры. У галерэі знаходзілася адкрытая знадворку лесвіца, якая звязвала абодва паверхі[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia