Свята-Аляксандра-Неўская царква (Рагачоў)
Свята-Аляксандра-Неўская царква — праваслаўны храм у горадзе Рагачове Гомельскай вобласці. Знаходзіцца на ўсходняй ускраіне горада на вул. Саннікава, 13. Гісторыя![]() У 1886 годзе у Рагачове адкрыўся праваслаўны сабор Аляксандра Неўскага, пабудаваны ў псеўдавізантыйскім стылі. Манументальны пяцікупальны храм меў цэнтрычную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю. У час Вялікай Айчыннай вайны храм быў знішчаны. У 1989 годзе быў пабудаваны новы храм з цэглы, які таксама носіць імя Аляксандра Неўскага. Архітэктура![]() Архітэктура храма вырашана ў традыцыях царкоўнага дойлідства 2-й палавіны XIX стагоддзя. Фасад прамавугольнага ў плане аб’ёму завершаны 8-граннай шатровай званіцай з макаўкай і фланкіраваны макаўкамі. Алтарная частка павышана 4-гранным шатровым барабанам з цыбулепадобнай галоўкай. Па яе баках далучаны акруглыя прытворы і рызніцы. Фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў геаметрычных ліштвах. Уваход завершаны кілепадобным казырком[1]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia