Стральба вялася з вінтоўкі тыпу AR-15 з даху будынка, які знаходзіўся за межамі перыметра зоны бяспекі мітынгу, з адлегласці прыкладна 60—90 метраў[6]. Стралок паспеў зрабіць некалькі стрэлаў, пасля чаго быў забіты байцамі Сакрэтнай службы[7]. Паводле звестак акруговай пракуратуры, нападнік забіў аднаго з удзельнікаў мітынгу, яшчэ дваіх параненых даставілі ў бальніцу ў крытычным стане[8][9].
На момант здарэння былы прэзідэнт Дональд Трамп з’яўляўся меркаваным кандыдатам ад Рэспубліканскай партыі на прэзідэнцкіх выбарах 2024 года[12]. Мітынг 13 ліпеня 2024 года праводзіўся ў рамках перадвыбарнай кампаніі з мэтай павялічыць галасы выбаршчыкаў у вагальным штаце Пенсільванія.
Страляніна адбылася праз два тыдні пасля поспеху Трампа на дэбатах з Джо Байдэнам і за два дні да пачатку Нацыянальнага з’езда Рэспубліканскай партыі, на якім павінны абраць кандыдата ад партыі для ўдзелу ў лістападаўскіх выбарах[13].
На мітынгу Трампа наведвальнікі правяраліся на наяўнасць зброі і забароненых прадметаў[14]. Па словах старшыні Рэспубліканскага камітэта акругі Батлер Джэймса Э. Х’юлінгса, на мерапрыемстве прысутнічала каля 50 000 чалавек[15].
Стральба
Напярэдадні, па даных «Бі-бі-сі», відавочца бачыў, як узброены вінтоўкай мужчына поўз па даху непадалёк ад месца правядзення мерапрыемства. Сведка спрабаваў папярэдзіць ахову, але яго папярэджанні пакінулі без увагі[16]
13 ліпеня ў 18:11 па паўночнаамерыканскім усходнім часе, праз шэсць хвілін пасля таго, як Трамп пачаў сваю прамову[17], прагучалі некалькі стрэлаў[18][19]. Па словах фатографа New York Times Дуга Мілса, які знаходзіўся на месцы здарэння, было чуваць тры—чатыры стрэлы[20]. Паводле паведамлення рэпарцёркі ABC News Кацярыны Фолдэрс, было зроблена 8 стрэлаў з вінтоўкі тыпу AR-15. Стралок размяшчаўся на даху найблізкага будынка і выкарыстаў вінтоўку[21][22]. Баявік не прайшоў надгляду, бо знаходзіўся за межамі перыметра бяспекі мітынгу[23] на адлегласці прыкладна 60—90 метраў[21][24]. Трое іншых удзельнікаў мітынгу атрымалі раненні, у выніку чаго адзін чалавек загінуў, яшчэ два апынуліся ў крытычным стане. На левых трыбунах стадыёна была бачная кроў. Сведкі паведамлялі, што бачылі, як Сакрэтная служба пераследвала кагосьці злева ад трыбун[25][26].
Пасля стрэлаў снайпера Трамп схапіўся за вуха, а затым прысеў, схаваўшыся за трыбунай. Куля прайшла ў міліметрах па датычнай ад твару. Да яго кінуліся агенты Сакрэтнай службы і закрылі палітыка сваімі целамі. Праз 25 секунд ён падняўся, на яго вуху і шчацэ была бачная кроў. Пасля гэтага кандыдата ў прэзідэнты ў шчыльным коле агентаў Сакрэтнай службы павезлі з мітынгу; сыходзячы, ён падняў уверх руку са сціснутым кулаком, што выклікала радасць натоўпу[27][28][29].
Наступствы
Трампа даставілі ў мемарыяльную бальніцу Батлера для абследавання. Прадстаўнік Сакрэтнай службы заявіў, што Трамп у бяспецы[30]. Са слоў прадстаўніка перадвыбарчага штаба Стывена Чэнга з палітыкам Трампам «усё ў парадку»[31].
Пракурор акругі Батлер заявіў, што стралок і адзін з удзельнікаў мітынгу былі забітыя[32].
Член Палаты прадстаўнікоў ЗША Роні Джэксан пазней распавёў Fox News, што яго пляменнік быў паранены ў шыю[33].
Неадкладна была разгорнута экстраная эвакуацыя 50 000 гледачоў, якая была апісана відавочцамі як «лагістычны кашмар»[34].
15 верасня на Трампа быў здзейснены новы замах, але палітык не пацярпеў[35].
Федэральныя следчыя папярэдне апазналі асобу стралка, ім аказаўся 20-гадовы белы мужчына з Пенсільваніі[38] Томас Мэцью Крукс[39].
Цела Крукса было знята з даху[40]. У яго не было з сабой дакументаў[41][42], але ФБР пацвердзіла асобу стралка з дапамогай біяметрыі адбіткаў пальцаў і аналізу ДНК[43]. Пры аглядзе машыны, на якой Крукс ехаў на мітынг, у ёй была выяўленая выбухоўка[44], а пры аглядзе цела нападніка быў знойдзены дыстанцыйны дэтанатар[45][46][47].
Былыя агенты ФБР, апытаныя CNN, былі шакаваныя ад таго, што дах, які знаходзіўся на адлегласці ад сцэны ўсяго ў 120—150 метрах, не быў узяты пад ахову першапачаткова[48]. Дапушчэнне падобнай сітуацыі прызнана правалам асноўнай абавязкі агенцтва[49].
Рэакцыя
Трамп пасля нападу падзякаваў супрацоўнікам Сакрэтнай службы і праваахоўным органам[50].
Дзеючы прэзідэнт ЗША Джо Байдэн і віцэ-прэзідэнт Камала Харыс былі апавешчаныя пра злачынства[51]. Пазней Байдэн выступіў з афіцыйнай заявай з нагоды стральбы, асудзіўшы напад і падзякаваўшы супрацоўнікам Сакрэтнай службы[52][53][54][55].
Асуджэнне палітычнага гвалту выказалі прэм’ер-міністр Італіі Джорджа Мелоні[59], прэм’ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан[60], прэм’ер-міністр ІзраільБіньямін Нетаньяху, прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер[61], многія іншыя кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў таксама асудзілі замах. Былы прэзідэнт Бразіліі Жаір Балсанару выказаў сваю салідарнасць з Трампам пасля стральбы.