Джордж Вашынгтон, першы прэзідэнт, уступіў на пасаду ў 1789 годзе пасля аднагалоснага галасавання выбаршчыкаў. Самы кароткі час на пасадзе прэзідэнта правёў Уільям Генры Гарысан (32 дні ў 1841 годзе), а самы доўгі — Франклін Рузвельт, які быў прэзідэнтам амаль 13 гадоў, але памёр неўзабаве пасля пачатку свайго чацвёртага тэрміну ў 1945. Ён адзіны прэзідэнт, які займаў пасаду больш за два тэрміны. Пры наступным прэзідэнце Гары Трумэне была прынята папраўка да Канстытуцыі, якая забараніла балаціравацца на прэзідэнцкую пасаду больш за два разы. Найстарэйшым прэзідэнтам на момант абрання стаў Джо Байдэн, які заняў пасаду ва ўзросце 78 гадоў. Самым маладым прэзідэнтам быў Тэадор Рузвельт, які заняў пасаду ва ўзросце 42 гадоў і 10 месяцаў[10]. Сёмы прэзідэнт ЗША Эндру Джэксан стаў першым, які быў абраны белымі мужчынамі ўсіх класаў у 1828 годзе пасля таго, як большасць законаў, якія забаранялі беззямельным грамадзянам галасаваць, былі адмененыя. Уорэн Гардзінг стаў першым прэзідэнтам абраным пасля таго, як жанчыны атрымалі права галасаваць у 1920 годзе. Адзінымі каталікамі лацінскага абраду на пасадзе прэзідэнта ЗША былі Джон Кенэдзі і Джо Байдэн, а адзіным цемнаскурым — Барак Абама[11].
Пасля Вайны за незалежнасць і да Грамадзянскай вайны (1789—1861)
Быў Вярхоўным Галоўнакамандуючым Кантынентальнай арміі падчас Амерыканскай вайны за незалежнасць і лічыцца адным з айцоў-заснавальнікаў Злучаных Штатаў. Ад яго прэзідэнцтва паходзіць большасць прэзідэнцкіх традыцый краіны. Сярод яго дасягненняў стварэнне Федэральнага Урада і структуры кабінета ЗША. Аднак, падатак на права вырабляць віскі прывёў да паўстання, якое было задушана апалчэннем, а Дамова Джэя, ратыфікаваная ў Сенаце пад уплывам Вашынгтона і Аляксандра Гамільтана, таксама была спрэчным палітычным рашэннем. Джордж Вашынгтон заняў нейтральную пазіцыю падчас Напалеонаўскіх войнаў у Еўропе, нягледзячы на моцныя пра-французскія настроі насельніцтва. Яго выхад на пенсію пасля двух прэзідэнцкіх тэрмінаў стаў пачаткам двухтэрміновай традыцыі, якая працягвалася пакуль Франклін Рузвельт не вырашыў балаціравацца на трэці тэрмін у 1940 годзе.
Адзін са стваральнікаў Дэкларацыі незалежнасці Злучаных Штатаў 1776 года. Быў віцэ-прэзідэнтам краіны на працягу абодвух прэзідэнцкіх тэрмінаў Джорджа Вашынгтона. Яго прэзідэнцтва характарызуецца шматлікімі палітычнымі інтрыгамі: ён сутыкнуўся з нападамі з боку рэспубліканцаў на чале з Томасам Джэферсанам і з боку дамінуючай групы ў сваёй Федэралісцкай партыі на чале са сваім ворагам Аляксандрам Гамільтанам. Ва ўмовах неабвешчанай марской вайны з Францыяй («Квазівайны»), якая доўжылася з 1798 па 1800 гады, стварыў войска і флот. Адамс стаў першым прэзідэнтам ЗША, рэзідэнцыяй якога быў асабняк, які ў выніку стаў вядомы як Белы дом.
Асноўны аўтар Дэкларацыі незалежнасці ЗША і адзін з заснавальнікаў Рэспубліканскай партыі. Сваё абранне прэзідэнтам Джэферсан назваў «Рэвалюцыяй 1800 года». Курыраваў набыццё вялізнай тэрыторыі Луізіяны ў Францыі ў 1803 годзе, а таксама экспедыцыю Люіса і Кларка ў 1804—1806 гадах і іншыя экспедыцыі, удзельнікі якіх даследавалі захад, у выніку чаго за час прэзідэнцтва Джэферсана тэрыторыя краіны павялічылася ў два разы. З 1801 па 1805 гады адбылася Трыпалітанская вайна — першы ваенны канфлікт, у якім удзельнічалі ЗША не на сваёй тэрыторыі. У ходзе вайны з Напалеонам Джэферсан спрабаваў весці эканамічную вайну, абвясціўшы эмбарга на тавары Вялікабрытаніі і Францыі, але гэта паралізавала амерыканскі знешні гандаль. У 1807 годзе ён падрыхтаваў і падпісаў закон, які забараніў увоз рабоў у ЗША.
Свабодна[заўв 5] (23 лістапада 1814-4 сакавіка 1817)
Адзін з ключавых аўтараў Канстытуцыі Злучаных Штатаў. Пасля спрэчкі з Аляксандрам Гамільтанам разам з Томасам Джэферсанам арганізаваў Рэспубліканскую партыю. Правал амерыканскага гандлёвага эмбарга супраць Вялікабрытаніі прывёў да англа-амерыканскай вайны ў 1812 годзе і няўдалай спробы амерыканскіх войскаў захапіць брытанскую калонію ў Канадзе. У ходзе канфлікту брытанцы здолелі часова акупаваць Вашынгтон, а таксама спаліць Белы дом і Капітолій. Федэралісцкая партыя, якая адмовілася падтрымаць вайну, канчаткова распалася. У выніку вайны статус-кво быў адноўлены, а Злучаныя Штаты атрымалі шырокую прамысловую незалежнасць і паскорылі эканамічны рост. У канцы другога тэрміна Мэдысана было прынята першае мытнае заканадаўства, якое таксама спрыяла ўмацаванню айчыннай эканомікі.
Апошні прэзідэнт, які прымаў удзел у Амерыканскай вайне за незалежнасць. З-за слабога супраціву з боку апазіцыйнай партыі федэралістаў, якая распалася ў 1824 годзе, быў абраны прэзідэнтам, атрымаўшы больш за 80 адсоткаў галасоў выбаршчыкаў. Будучы прэзідэнтам, набыў Фларыду, якая належала Іспаніі. Знізіў палітычнае напружанне ў краіне, у выніку чаго перыяд яго кіравання называюць «эрай добрай згоды». У 1819 годзе ў ЗША адбыўся эканамічны крызіс, аднак гэта не перашкодзіла Манро дамагчыся перавыбрання на другі прэзідэнцкі тэрмін. Праводзіў дактрыну Манро (англ.: Monroe Doctrine), якая складалася ў прынцыпе неўмяшання еўрапейскіх дзяржаў у справы дзяржаў Амерыканскага кантынента, а ЗША — у справы дзяржаў Еўропы.
Сын другога Прэзідэнта Злучаных Штатаў Джона Адамса і адзін з найвялікшых дыпламатаў у амерыканскай гісторыі. На выбарах не набраў большасці галасоў выбаршчыкаў (галасы падзяліліся напалову), але быў абраны на пасаду прэзідэнта Палатай Прадстаўнікоў[заўв 1]. У якасці прэзідэнта Адамс імкнуўся мадэрнізаваць эканоміку і развіццё адукацыі. Паслядоўна выступаў супраць рабства, за што падвяргаўся жорсткай крытыцы.
Лічыцца першым «народным прэзідэнтам», бо, з аднаго боку, з’яўляўся выхадцам з простай сям’і, а, з іншага, — яго папулярнасць сярод шляхетных выбаршчыкаў была велізарнай. Атрымаў нацыянальную вядомасць, дзякуючы сваёй ролі ў вайне 1812 года, дзе ён выйграў вырашальныя бітвы супраць індзейцаў, а таксама супраць галоўнай брытанскай наступальнай арміі ў бітве за Новы Арлеан. Адзін з заснавальнікаў дэмакратычнай партыі. Стаўшы прэзідэнтам, увёў «сістэму здабычы» (англ.: Spoils system) і замяніў вялікую колькасць служачых федэральных органаў выканаўчай улады. У 1836 годзе закрыў Другі банк ЗША. Быў прыхільнікам рабаўладальніцкай сістэмы, а таксама падтрымаў і падпісаў закон аб перасяленні індзейцаў, які перадыслакаваў шэраг плямёнаў на «індзейскую тэрыторыю».
Адзіны прэзідэнт, роднай мовай якога была не англійская (вырас у сям’і нідэрладскага паходжання), і першы прэзідэнт, які нарадзіўся грамадзянінам ЗША. Адмовіўся ад анексіі тэрыторыі Тэхаса Злучанымі Штатамі. З-за Арустукскай вайны і Каралінскай справы адносіны з Англіяй і яе калоніямі ў Канадзе былі напружанымі. Прэзідэнцтва Ван Бюрэна характарызуецца эканамічнымі цяжкасцямі і адным з найвялікшых крызісаў у гісторыі ЗША ў 1837 годзе, у якім яго абвінавацілі, у выніку чаго ён не быў абраны на другі тэрмін.
Апошні прэзідэнт, які нарадзіўся да вайны за незалежнасць ЗША, і першы прэзідэнт, які памёр, займаючы пасаду. Гарысан праславіўся як герой вайны з Англіяй і баявых дзеянняў супраць індзейцаў. Быў абраны прэзідэнтам ва ўзросце 68 гадоў, але правёў на пасадзе ўсяго 32 дні, паколькі прастудзіўся падчас інаўгурацыйнай прамовы і неўзабаве памёр. Яго пераемнікам стаў віцэ-прэзідэнт Джон Тайлер.
Смерць Гарысана прывяла да таго, што Тайлер стаў першым віцэ-прэзідэнтам, які замяніў прэзідэнта падчас яго тэрміну. Для прадухілення канстытуцыйных нявызначанасцей неадкладна пераехаў у Белы дом, прыняў прысягу і ўсе прэзідэнцкія паўнамоцтвы, пасля чаго гэтая пераемнасць стала традыцыйнай і была зафіксавана Дваццаць пятай папраўкай да Канстытуцыі. Тайлер шмат канфліктаваў з Кангрэсам, у тым ліку са сваёй партыяй Вігаў, у выніку чаго быў выключаны з яе. Нягледзячы на няўдачы ва ўнутранай палітыцы, пры ім былі падпісаны істотныя дагаворы Уэбстэра-Ашбертана (англ.: Webster–Ashburton Treaty) з Вялікабрытаніяй і Вансяскі (англ.: Treaty of Wanghia, кіт.: 望廈條約) з Кітаем дынастыі Цын. Апошнія два гады на пасадзе прэзідэнта прысвяціў прыяднанню тэрыторыі Тэхаса да ЗША.
Апошні моцны прэзідэнт да Грамадзянскай вайны, вядомы сваімі знешнепалітычнымі поспехамі. Пагражаў Вялікабрытаніі вайной з-за канфлікту па арэгонскай зямлі, а пазней яны паздялілі ўласнасць гэтага рэгіёна. Вёў краіну да пераканаўчай перамогі ў амерыкана-мексіканскай вайне, у выніку якой Злучаныя Штаты атрымалі большую частку сваёй цяперашняй паўднёва-заходняй тэрыторыі. У 1846 годзе забяспечыў увядзенне тарыфу Уолкера (англ.: Walker tariff), а таксама стварыў сістэму казначэйства, якая дзейнічала да 1913 года. Адмовіўся балаціравацца на другі тэрмін і сканаў ад халеры праз тры месяцы пасля свайго прэзідэнцтва.
Генерал-маёр арміі Злучаных Штатаў, які стаў нацыянальным героем у выніку амерыкана-мексіканскай вайны, што і прынесла яму перамогу на выбарах, нягледзячы на смутныя перакананні і адсутнасць цікавасці да палітыкі. Галоўным прыярытэтам Тэйлара на пасадзе прэзідэнта было захаванне Саюза, бо дэбаты з нагоды статуса рабства ў краіне станавіліся ўсё больш гарачымі і прывялі да пагроз аддзялення паўднёвых тэрыторый. Памёр праз 16 месяцаў пасля абрання прэзідэнтам ад хваробы страўніка і не дамогся ніякага прагрэсу ў пытанні рабства.
Будучы віцэ-прэзідэнтам краіны, замяніў памерлага Тэйлара ў разгар палітычнага «крызісу 1850 года» з-за рознагалоссяў па тэме рабства. Як умераны праціўнік рабства Філмар выступаў супраць абаліцыянісцкіх патрабаванняў забараніць рабства на ўсіх тэрыторыях, атрыманых у выніку амерыкана-мексіканскай вайны. Замест гэтага падтрымаў «кампраміс 1850 года» (англ.: Compromise of 1850), які хутка, але ненадоўга спыніў развіццё канфлікту. У 1852 годзе кандыдатуру Філмара не падтрымала партыя Вігаў, у выніку чаго ён не пераабіраўся на другі тэрмін запар.
Свабодна[заўв 5] (18 красавіка 1853-4 сакавіка 1857)
Ажыццявіў пакупку зямлі Гадсдэн плошчай 76 800 км² у Мексікі, а таксама ўзначаліў няўдалую спробу набыць Кубу ў Іспаніі. Папулярнасць Пірса, які адстойваў інтарэсы рабаўладальнікаў, рэзка скарацілася ў паўночных штатах пасля таго, як ён падтрымаў закон «Канзас-Небраска» (англ.: Kansas–Nebraska Act), які ануляваў кампраміс «Місуры» (англ.: Missouri Compromise), нягледзячы на тое, што гэты кампраміс падтрымлівалі многія жыхары паўднёвых штатаў. Гэта яшчэ больш паглыбіла супярэчнасці паміж Поўднем і Поўначчу, рыхтуючы глебу да пазнейшага аддзялення паўднёвых штатаў краіны, з-за чаго Пірс лічыцца адным з найгоршых прэзідэнтаў у гісторыі ЗША. У 1856 годзе яго кандыдатуру не падтрымала Дэмакратычная партыя, у выніку чаго ён не пераабіраўся на другі тэрмін і быў адпраўлены ў адстаўку.
Апошні прэзідэнт Злучаных Штатаў, які нарадзіўся ў XVIII стагоддзі. Намаганні Б’юкенена падтрымаць мір паміж Поўначчу і Поўднем расчаравалі абодва бакі, пасля чаго 11 паўднёвых штатаў аб’явілі пра выхад з Саюза, што пазней прывяло да Грамадзянскай вайны. Па словах Б’юкенена, аддзяленне было незаконным, але пачынаць вайну, каб прадухіліць аддзяленне — таксама незаконна. Такім чынам, Б’юкенен не прымаў ніякіх канкрэтных мер, каб захаваць Саюз, і завёў палітычнае становішча краіны ў глухі кут. Таксама, як і яго папярэднік, Б’юкенен лічыцца адным з найгоршых прэзідэнтаў у гісторыі краіны і характарызуецца гісторыкамі як няздольны пазбегнуць самай вялікай прэзідэнцкай памылкі. Адзіны прэзідэнт ЗША, які ніколі не быў жанаты[заўв 7].
Пасля Грамадзянскай вайны і да канца Другой сусветнай вайны (1861—1945)
Прэзідэнцтва Лінкальна было адзначана грамадзянскай вайной супраць Канфедэрацыі. Пасля аддзялення ад ЗША адзінаццаці паўднёвых штатаў — прыхільнікаў рабаўладання прывёў паўночныя штаты да перамогі, аднавіў Саюз і сумеў увесці Трынаццатую папраўку да Канстытуцыі аб адмене рабства ў Злучаных Штатах. Неўзабаве пасля яго паспяховага пераабрання на другі тэрмін у 1864 годзе і падпісання капітуляцыі ў Апатамоксебыў застрэлены прыхільнікам паўднёвых штатаў, акцёрам Джонам Уілксам Бутам, стаўшы першым прэзідэнтам, які быў забіты падчас знаходжання на пасадзе. У цяперашні час яго прэзідэнцтва лічыцца адным з самых важных у гісторыі краіны, бо перамога ў грамадзянскай вайне прадухіліла раскол Злучаных Штатаў, а таксама было скасавана рабства. Але праблема грамадзянскіх правоў афраамерыканцаў і расавай няроўнасці заставалася юрыдычна нявырашанай яшчэ сто гадоў (да прэзідэнцтва Ліндана Джонсана).
Займаў пасаду віцэ-прэзідэнта пры Лінкальне на працягу месяца. Нягледзячы на тое, што Джонсан і Лінкальн знаходзіліся ў розных партыях, яны ўдзельнічалі ў выбарах 1864 года разам у складзе партыі «Нацыянальны Саюз» (англ.: National Union Party). Пасля забойства прэзідэнта Лінкальна Джонсан заняў пасаду прэзідэнта ЗША[заўв 8]. Асноўнай задачай яго прэзідэнцтва пасля грамадзянскай вайны стала сацыяльная і эканамічная рэканструкцыя паўднёвых штатаў. Абскарджваў і накладваў вета на законы, якія прысвечваліся паляпшэнню ўмоў жыцця чарнаскурых, аднак гэта часта адхілялася Кангрэсам, у якім дамінавалі рэспубліканцы. Таксама выступаў супраць Чатырнаццатай папраўкі да Канстытуцыі, якая прадугледжвала наданне грамадзянства былым рабам. З-за гэтых спрэчак вясной 1868 года была праведзена першая спроба імпічменту ў гісторыі краіны, аднак для звальнення Джонсана з пасады не хапіла аднаго голасу. Апроч таго, пакупка Аляскі, здзейсненая падчас яго прэзідэнцтва, у той час лічылася вельмі спрэчным рашэннем. У 1868 годзе яго кандыдатуру не падтрымала Дэмакратычная партыя, у выніку чаго ён не пераабіраўся на другі тэрмін. Рэйтынг Джонсана вагаўся на працягу доўгага часу, аднак ён, як правіла, лічыцца адным з найгоршых прэзідэнтаў ЗША з-за апазіцыі да надання гарантаваных правоў афраамерыканцам.
Свабодна[заўв 5] (22 лістапада 1875-4 сакавіка 1877)
Будучы камандуючым генералам арміі ЗША, працаваў у цесным супрацоўніцтве з Аўраамам Лінкальнам з мэтай прывесці Саюзныя войскі да перамогі ў грамадзянскай вайне. Працягваў «Рэканструкцыю» (англ.: Reconstruction Era) і сумеў выдаліць рэшткі канфедэрацыйных настрояў і рабства, а таксама спрабаваў павялічыць правы афраамерыканскага насельніцтва, нягледзячы на моцны ўнутраны супраціў паўднёвых штатаў. Палітыка Гранта ў адносінах да індзейцаў вядомая Вайной за Чорныя Узгоркі 1876 года. Другі прэзідэнцкі тэрмін характарызуецца скандаламі з удзелам яго супрацоўнікаў з Рэспубліканскай партыі, замешанымі ў карупцыі, якая прывяла да цяжкай эканамічнай дэпрэсіі. У 1880 годзе Грант спрабаваў зноў балаціравацца ў прэзідэнты, але не атрымаў падтрымкі сваёй партыі.
У 1876 годзе быў абраны ў выніку адных з самых супярэчлівых выбараў у гісторыі краіны. На выбарах перамог дэмакрат Сэмюэль Цілдэн, але ў выніку доўгіх дэбатаў спецыяльная камісія, прызначаная Кангрэсам, вызначыла перамогу Хейса. Кіраваў завяршэннем «Рэканструкцыі», пачаў намаганні, якія прывялі да рэформы дзяржаўнай службы, а таксама спрабаваў прымірыць рознагалоссі, якія засталіся ад грамадзянскай вайны і «Рэканструкцыі».
Планаваў канчаткова пакончыць з праблемамі ўнутры Рэспубліканскай партыі і карупцыяй у дзяржаве. Зрабіў прыкметныя дыпламатычныя і судовыя прызначэнні, а таксама прапанаваў істотную рэформу грамадзянскай службы, у канчатковым выніку прынятую Кангрэсам у 1883 годзе пад назвай «Закон аб рэформе грамадзянскай службы Пэндлтана» (англ.: Pendleton Civil Service Reform Act). Быў застрэлены псіхічна неўраўнаважаным Шарлем Гіто, памёршы ад ран праз два з паловай месяцы.
Будучы віцэ-прэзідэнтам Злучаных Штатаў, заняў прэзідэнцкую пасаду пасля забойства Гарфілда. Галоўнай справай яго адміністрацыі было прыняцце «Закона аб рэформе грамадзянскай службы Пэндлтана», каб ліквідаваць разгул карупцыі. Кіраваў рэарганізацыяй Ваенна-марскіх сіл ЗША, але крытыкаваўся за змяншэнне прафіцыту федэральнага бюджэту, які назапашваўся з канца грамадзянскай вайны. На выбарах 1884 года кандыдатуру Артура не падтрымала Рэспубліканская партыя, у выніку чаго ён пайшоў у адстаўку.
Свабодна[заўв 5] (25 лістапада 1885-4 сакавіка 1889)
Выступаў супраць высокіх тарыфаў, «Бясплатнага срэбра», інфляцыі і субсідый на бізнес і фермерства. Зрабіў спробу адмовіцца ад «сістэмы здабычы» (змены чыноўнікаў пасля выбару новага прэзідэнта). На выбарах 1888 года атрымаў падтрымку насельніцтва, але прайграў паводле галасавання выбаршчыкаў.
Адзіны прэзідэнт ЗША, які быў унукам іншага прэзідэнта — дзявятага прэзідэнта краіны Уільяма Генры Гарысана. Пры ім былі прыняты такія эканамічныя законы, як пратэкцыянісцкі «Тарыф Мак-Кінлі» (англ.: McKinley Tariff) і «Антыманапольны закон Шэрмана» (англ.: Sherman Antitrust Act), які павінен быў абмежаваць утварэнне манаполій і картэляў. У сувязі з ростам непапулярнасці Гарысана з-за высокіх тарыфаў і вялікіх федэральных расходаў ён прайграў выбары ў 1892 годзе.
Атрымаў перамогу на народным рэферэндуме ў трэці раз запар і стаў адзіным прэзідэнтам ЗША, які займаў прэзідэнцкую пасаду два тэрміны з перапынкам. Паніка 1893 года (англ.: Panic of 1893) паклала пачатак сур’ёзнай эканамічнай дэпрэсіі ў краіне, з якой Кліўленд не здолеў справіцца. Яго ўмяшальніцтва ў Пулманаўскі страйк 1894 года (англ.: Pullman Strike) прывяло да абурэння прафсаюзаў па ўсёй краіне. Падчас другога тэрміну Кліўленда быў адноўлены залаты стандарт, а таксама заснаваны штат Юта.
Апошні прэзідэнт, які ўдзельнічаў у Грамадзянскай вайне. Пры Мак-Кінлі ў краіне пачаўся хуткі эканамічны рост. Прывёў краіну да хуткай і вырашальнай перамогі ў Іспана-амерыканскай вайне 1898 года, у выніку якой Кубе была абяцана незалежнасць, пасля чаго Іспанія перадала ва ўладанні ЗША калоніі Пуэрта-Рыка, Гуам і Філіпіны. Апроч таго, у 1898 годзе была анексавана тэрыторыя незалежнай Рэспублікі Гаваі, якая стала тэрыторыяй Злучаных Штатаў. У 1900 годзе быў абраны на другі тэрмін, але праз паўгода застрэлены анархістам Леанам Чолгашам.
Будучы віцэ-прэзідэнтам Злучаных Штатаў, заняў прэзідэнцкую пасаду пасля забойства Мак-Кінлі, стаўшы самым маладым прэзідэнтам у гісторыі краіны ва ўзросце 42 гадоў. Ва ўнутранай палітыцы адстойваў сваю праграму «Сумленная здзелка» (англ.: «Square Deal»), абяцаючы сярэдняму класу справядлівасць і змагаючыся за абмежаванне ўлады картэляў. Усталяваў мноства новых нацыянальных паркаў, лясоў і помнікаў у мэтах захавання прыродных рэсурсаў краіны. Пачаў будаўніцтва Панамскага канала і пашырыў Ваенна-марскія сілы ЗША. Атрымаў Нобелеўскую прэмію міру 1906 года за пасярэдніцтва ў Руска-японскай вайне.
Свабодна[заўв 5] (30 кастрычніка 1912-4 сакавіка 1913)
Блізкі палітычны паплечнік Рузвельта, які падтрымаў яго падчас перадвыбарнай кампаніі. Працягваў праводзіць рэформы, якія пачаў яго папярэднік, у тым ліку рэформу дзяржаўнай службы, павышэнне эфектыўнасці паштовай службы і ўвядзенне Шаснаццатай папраўкі да Канстытуцыі. Імкнуўся садзейнічаць эканамічнаму развіццю краін Паўднёвай Амерыкі і Азіі праз «Дыпламатыю долара» (англ.: Dollar diplomacy), а таксама прадэманстраваў рашучасць і стрыманасць падчас Мексіканскай рэвалюцыі. Унутры партыі патрапіў у канфлікт розных груп інтарэсаў і прайграў выбары 1912 года. У 1921 годзе прэзідэнт Гардзінг прызначыў яго Галоўным суддзёй, у выніку чаго ён стаў адзіным прэзідэнтам Злучаных Штатаў, які займаў гэтую пасаду.
Праводзіў палітыку неўмяшання ў эканамічнай і сацыяльнай абласцях. Асноўным дасягненнем знешняй палітыкі з’яўляецца Вашынгтонская ваенна-марская канферэнцыя 1921-1922 гадоў, на якой галоўныя ваенна-марскія дзяржавы свету дамовіліся аб праграме абмежавання марскіх узбраенняў, якая доўжылася дзесяць гадоў. Карупцыйныя скандалы, у якіх былі замяшаны члены кабінета Гардзінга, моцна пашкодзілі яго рэпутацыі. Падчас паездкі на Захад памёр ад хваробы сэрца ў Сан-Францыска ў 1923 годзе.
Атрымаў прэзідэнцкую пасаду ў выніку раптоўнай смерці Гардзінга. Працягваў палітыку эканамічнага неўмяшання, што было асаблівасцю «Залатых дваццатых», знізіў падаткі, што прывяло да падвышэння матэрыальнага дабрабыту амерыканцаў. Пры Куліджы рэзка павысілася актыўнасць Ку-клукс-клана, а індзейцы канчаткова атрымалі амерыканскае грамадзянства. Аднавіў давер грамадскасці да Белага дома пасля скандалаў у адміністрацыі свайго папярэдніка і пайшоў у адстаўку, будучы папулярным сярод насельніцтва.
Падтрымліваў палітыку неўмяшання ў эканоміку і збіраўся правесці маштабныя эканамічныя рэформы, але праз восем месяцаў яго прэзідэнцтва адбыўся біржавы крах 1929 года, які паклаў пачатак Вялікай дэпрэсіі. Пад знакам няўдалай барацьбы з ёй прайшло амаль усё прэзідэнцтва Гувера. Ён вылучаў вялікія грошы на развіццё прамысловасці, стварэнне працоўных месцаў, але выступаў супраць прамой грашовай дапамогі беспрацоўным. Да канца тэрміну цалкам страціў папулярнасць у народзе.
Перамог на выбарах 1932 года пад лозунгамі барацьбы з Вялікай дэпрэсіяй. Яго праграма дапамогі, аднаўлення і рэформаў, вядомая як «Новы курс» (англ.: New Deal), павялічыла ўдзел Федэральнага Урада ў эканоміцы. Стварыў шматлікія праграмы падтрымкі беспрацоўных і фермераў і больш цеснага рэгулявання бізнесу, пасля чаго з 1933 па 1937 гады эканамічнае становішча краіны моцна палепшылася. Стаў адзіным прэзідэнтам, які абіраўся на гэтую пасаду больш за два тэрміны. У пачатку Другой сусветнай вайны імкнуўся захаваць нейтралітэт, але пастаўляў боепрыпасы і правізію саюзнікам (ленд-ліз). Пасля нападу японскай авіяцыі на Пёрл-Харбар ЗША ўступілі ў вайну. Як актыўны ваенны лідар ён рэалізаваў стратэгію вайны на два фронты, якая прывяла да паражэння краін Восі, а таксама пры ім была зроблена першая ядзерная бомба ў свеце. Яго праца аказала ўплыў на стварэнне Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і Брэтан-Вудскай сістэмы. У ваенныя гады здароўе Рузвельта моцна пагоршылася, і праз тры месяцы пасля пачатку свайго чацвёртага прэзідэнцкага тэрміну ён памёр ад інсульту.
Будучы віцэ-прэзідэнтам краіны, замяніў памерлага Рузвельта неўзабаве пасля абрання апошняга на чацвёрты прэзідэнцкі тэрмін, за месяц да капітуляцыі Германіі ў Другой сусветнай вайне. Чакаючы, што вайна з Японіяй будзе працягвацца яшчэ больш за год, ухваліў выкарыстанне атамнай зброі з мэтай прымусіць Японію да капітуляцыі — гэтае рашэнне застаецца спрэчным па сённяшні дзень. Пасля вайны прымаў удзел у стварэнні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, выдаў «Дактрыну Трумэна» (англ.: Truman Doctrine) па ўтрымліванні распаўсюджвання камунізму, паводле «Плана Маршала» выдаткаваў 13 мільярдаў долараў на аднаўленне краін Еўропы, у тым ліку краін Восі. Напружанасць адносінаў Злучаных Штатаў і СССР павялічылася, што дало пачатак Халоднай Вайны. У 1950 годзе атрымаў адабрэнне ААН і падтрымаў адпраўку войскаў у Паўднёвую Карэю, якая была атакавана камуністычнай Паўночнай Карэяй. У 1948 годзе выдаў распараджэнне аб расавай інтэграцыі ў ваеннай і федэральнай галінах, у выніку чаго праблема правоў чарнаскурага насельніцтва апынулася ў цэнтры ўвагі грамадскасці. У 1952 годзе адмовіўся ад перавыбрання.
Будучы віцэ-прэзідэнтам Злучаных Штатаў, заняў прэзідэнцкую пасаду пасля забойства Кенэдзі. Стварыў заканадаўства «Вялікае грамадства» (англ.: «Great Society»), якое падтрымлівала грамадзянскія правы, грамадскае вяшчанне, Мэдзікэр (англ.: Medicare), Мэдзікэйд (англ.: Medicaid), дапамагала адукацыі, мастацтву, гарадскому і сельскаму развіццю, дзяржаўным паслугам, а таксама яго «вайне з беднасцю» (англ.: «War on Poverty»). Законапраекты па грамадзянскіх правах забаранілі расавую дыскрымінацыю ў грамадскіх і працоўных месцах і ва ўласных дамах, а закон аб праве голасу (англ.: Voting Rights Act of 1965) забараніў пэўныя патрабаванні ў паўднёвых штатах, якія выкарыстоўваліся для пазбаўлення грамадзянскіх правоў чарнаскурага насельніцтва. Пры Джонсане абвастрыўся ўдзел ЗША ў В’етнамскай вайне, у выніку чаго занепакоенасць вайной сярод насельніцтва стымулявала вялікі антываенны рух асабліва сярод студэнтаў. Пасля пачашчэння масавых беспарадкаў і росту ўзроўню злачыннасці падтрымка Джонсана ўпала, а дэмакратычная партыя раскалолася, бо антываенныя сілы не падтрымлівалі яго. У 1968 годзе адмовіўся ад перавыбрання[заўв 10].
На працягу васьмі гадоў быў віцэ-прэзідэнтам пры Эйзенхаўэры (1953—1961 гг.), пасля чаго балаціраваўся ў прэзідэнты ў 1960 годзе, але прайграў на выбарах Кенэдзі, аднак стаў прэзідэнтам яшчэ праз восем гадоў. Першапачаткова пры Ніксане абвастрылася В’етнамская вайна, але ў 1973 годзе ён вывеў амерыканскія войскі, скончыўшы ўдзел Злучаных Штатаў у гэтым канфлікце. У 1972 годзе яго візіт у КНР адкрыў дыпламатычныя адносіны паміж дзвюма краінамі, а ў тым жа годзе ён ініцыяваў разрадку ў адносінах і Дагавор аб супрацьракетнай абароне з СССР. Яго адміністрацыя, як правіла, перадавала ўладу ад Вашынгтона непасрэдна штатам. Пры Ніксане экіпаж карабля «Апалон-11» (англ.: «Apollo 11») здзейсніў высадку на Месяц, паклаўшы канец месяцавай гонцы. У 1973 годзе адбыўся Уотэргейцкі скандал (англ.: Watergate scandal), у выніку якога быў адпраўлены ў адстаўку віцэ-прэзідэнт Спіра Агню, а пазней рэйтынг палітычнай падтрымкі Ніксана катастрафічна знізіўся. Фактычна сутыкнуўшыся з імпічментам, 9 жніўня 1974 года пайшоў у адстаўку, стаўшы адзіным прэзідэнтам у гісторыі, які пакінуў офіс падчас тэрміну.
Першы чалавек, які быў прызначаны віцэ-прэзідэнтам паводле ўмоў Дваццаць пятай папраўкі да Канстытуцыі пасля адстаўкі Спіры Агню. Пасля адстаўкі Ніксана стаў адзіным палітыкам, які быў віцэ-прэзідэнтам і прэзідэнтам Злучаных Штатаў без абрання Калегіяй выбаршчыкаў. Адным з яго найбольш спрэчных дзеянняў было памілаванне, якое ён прадаставіў Ніксану. Працягваў разрадку ў Халоднай вайне, падпісаўшы Хельсінкскія пагадненні (англ.: Helsinki Accords). Пасля заваявання Паўднёвага В’етнама камуністычным Паўночным В’етнамам і заканчэння вайны канчаткова вывеў амерыканскія войскі з краіны. Сутыкнуўся з найгоршым становішчам у эканоміцы за 40 гадоў (пасля Вялікай дэпрэсіі): падчас яго знаходжання на пасадзе хутка раслі інфляцыя і рэцэсія. У 1976 годзе балаціраваўся на выбарах, але прайграў дэмакратычнаму кандыдату Джымі Картэру.
Найстарэйшы прэзідэнт Злучаных Штатаў у гісторыі, які быў абраны ва ўзросце 69 гадоў. Рэалізаваў новыя эканамічныя і палітычныя ініцыятывы. Яго вытворча-збытавая эканамічная палітыка, якая атрымала назву «рэйганоміка» (англ.: «Reaganomics») і дапамагла істотна знізіць інфляцыю і павысіць рост ВУП, уключала ў сябе зніжэнне падатковай стаўкі для стымулявання эканамічнага росту, кантроль грашовай масы для ўтаймавання інфляцыі, эканамічнае дэрэгуляванне і скарачэнне дзяржаўных выдаткаў. Пры Рэйгане адбыліся аперацыя «Каньён Эльдарада» (англ.: Operation El Dorado Canyon) і скандал «Іран-контрас» (англ.: Iran–Contra affair). Публічна называючы СССР «імперыяй зла» (англ.: «Evil empire»), перайшоў да эскалацыі гонкі ўзбраенняў з Савецкім Саюзам. Перамовы з генеральным сакратаром ЦК КПССМіхаілам Гарбачовым прывялі да Дагавора аб ліквідацыі ракет сярэдняй і малой дальнасці (англ.: Intermediate-Range Nuclear Forces Treaty), які скараціў ядзерныя арсеналы краін. Падчас сваёй вядомай прамовы каля Брандэнбургскіх варотаў кінуў выклік Гарбачову «разбурыць гэтую сцяну!» (англ.: «Tear down this wall!»). Праз некалькі месяцаў пасля заканчэння яго прэзідэнцтва Берлінская сцяна абрынулася, а неўзабаве пасля гэтага СССР распаўся. Пакідаючы пасаду ў 1989 годзе, Рэйган меў рэйтынг адабрэння 68 %, што з’яўляецца адным з самых высокіх рэйтынгаў прэзідэнтаў, якія выходзілі ў адстаўку, у сучаснай эпосе.
Апошні прэзідэнт ЗША, які ўдзельнічаў у Другой сусветнай вайне. Яго часта называюць Джордж Буш-старэйшы, каб адрозніць ад сына, які пазней таксама стаў прэзідэнтам. Працягваў эканамічную палітыку свайго папярэдніка, але сутыкнуўся з праблемамі, звязанымі з дэфіцытам бюджэту. Адмовіўся ад перадвыбарнага абяцання («Чытайце па вуснах: ніякіх новых падаткаў» (англ.: Read my lips: no new taxes)) і пасля барацьбы з Кангрэсам павысіў падаткі. Яго прэзідэнцтва адзначылася канчатковай перамогай у Халоднай вайне і палітыкай, накіраванай на памяншэнне запасаў стратэгічнага зброі. Пры Бушы былі праведзены ваенныя аперацыі ў Персідскім заліве і ў Панаме. Пасля падзення Берлінскай сцяны спрыяў аб’яднанню Германіі. У выніку слабога аднаўлення пасля эканамічнага спаду і бюджэтнага дэфіцыту прайграў на выбарах 1992 года.
Новы Дэмакрат, палітыка якога адлюстроўвала цэнтрысцкіТрэці шлях філасофіі кіравання. Яго прэзідэнцтва прыйшлося на працяглы мірны перыяд эканамічнага росту ў гісторыі ЗША. Правёў праграму страхавання, якая забяспечыла медыцынскае страхаванне для мільёнаў дзяцей. Былі падпісаны «Кіёцкі пратакол» (англ.: Kyoto Protocol) і засанавана НАФТА (англ.: North American Free Trade Agreement, NAFTA) — паўночнаамерыканская зона свабоднага гандлю. Праводзіў палітыку прымірэння з былымі ворагамі, Расіяй і Кітаем, і падпісаў «Дэйтанскае пагадненне» (англ.: Dayton Agreement), аднак створаная тэрарыстычная арганізацыя «Аль-Каіда» стала новай пагрозай для бяспекі краіны. У 1998 годзе за дачу лжывых паказанняў перад вялікім журы і перашкаджэнне правасуддзю ў ходзе судовага працэсу супраць яго па справе, звязанай са скандалам з яго супрацоўніцай Монікай Левінскі, у Сенаце быў праведзены працэс імпічменту, але ён быў апраўданы і заставаўся на прэзідэнцкай пасадзе да канца тэрміну.
Сын сорак першага прэзідэнта Злучаных Штатаў Джорджа Герберта Уокера Буша, з-за чаго яго часта называюць Джордж Буш-малодшы. Праз восем месяцаў пасля абрання адбыліся вядомыя тэракты 11 верасня 2001 года. У адказ аб’явіў «Вайну супраць тэрарызму» (англ.: War on Terror), міжнародную ваенную кампанію, якая ўключала ў сябе вайну ў Афганістане, распачатую ў 2001 годзе, і вайну ў Іраку, распачатую ў 2003 годзе. Палітыка Буша была накіравана на эканоміку, ахову здароўя, адукацыю, рэформы сацыяльнага забяспечання, а таксама на ўнясенне змяненняў у Канстытуцыю аб забароне аднаполых шлюбаў. Сярод законаў, прынятых пры Бушы, зніжэнне падаткаў (англ.: Bush tax cuts), Патрыятычны акт (англ.: Patriot Act), рэформа адукацыі «No Child Left Behind Act», закон аб забароне абортаў на познім тэрміне цяжарнасці (англ.: Partial-Birth Abortion Ban Act), а таксама праграма дапамогі хворым на СНІД, вядомую як «PEPFAR». Пасля перавыбрання ў 2004 годзе сутыкнуўся з крытыкай усяго палітычнага спектру ў сувязі з зацягненнем канфліктаў у Іраку і Афганістане, з няўдалым супрацьдзеяннем урагану «Катрына» і іншымі праблемамі. У снежні 2007 года Злучаныя Штаты ўступілі ў самую доўгую пасля Другой сусветнай вайны рэцэсію, у сувязі з якой рэйтынг яго падтрымкі моцна знізіўся.
Першы прэзідэнт ЗША, які не займаў да ўезду ў Белы дом ніякай іншай дзяржаўнай або ваеннай пасады. Акрамя гэтага, Трамп з’яўляецца самым багатым чалавекам, які ўступіў на пасаду прэзідэнта. Да таго ж Дональд Трамп — пяты прэзідэнт, які быў абраны, набраўшы меншую колькасць галасоў грамадзян, чым прайграўшы кандыдат. У снежні 2019 года Трамп стаў трэцім прэзідэнтам у гісторыі ЗША, якія падвергся імпічменту. Рашэнне было прынята з-за сур’ёзных абвінавачванняў у злоўжыванні ўладай, ціску на прэзідэнта УкраіныУладзіміра Зяленскага з мэтай атрымаць кампрамат на Джо Байдэна і перашкодзе правасуддзю (так званы «Украінагейт»). Быў апраўданы Сенатам па абодвух абвінавачваннях. У выніку захопу Капітолія прыхільнікамі Трампа 6 студзеня2021 года шматлікія дзяржаўныя дзеячы ЗША абвінавацілі яго ў падбухторванні да гвалту. 13 студзеня2021 года (за тыдзень да сканчэння яго паўнамоцтваў) Палата прадстаўнікоў у другі раз распачала працэдуру імпічмента супраць Трампа. Адзіны прэзідэнт у гісторыі ЗША, якому Палата прадстаўнікоўКангрэса аб’яўляла імпічмент двойчы.
Найстарэйшы паводле ўзросту прэзідэнт ЗША на момант уступлення на пасаду (78 гадоў). Другі прэзідэнт у гісторыі ЗША, які з’яўляецца каталіком. За яго прагаласавала найбольшая колькасць грамадзян ЗША за ўсю гісторыю правядзення прэзідэнцкіх выбараў у гэтай краіне (крыху больш за 81 мільён галасоў).
Апошняя смерць былога Прэзідэнта Злучаных Штатаў адбылася 29 снежня 2024 года, калі Джымі Картэр (1977—1981) памёр ва ўзросце 100 гадоў.
Заўвагі
↑ абКалі ніводны кандыдат не набірае абсалютнай большасці галасоў выбаршчыкаў, то, згодна з Дванаццатай папраўкай прэзідэнта абірае Палата Прадстаўнікоў; у гісторыі ЗША быў толькі адзін такі выпадак — у 1824 годзе.
↑ абвДля нумерацыі прэзідэнцтва вызначаецца як бесперапынны перыяд часу, на працягу якога адзін чалавек займае пасаду. Напрыклад, Джордж Вашынгтон, які быў Прэзідэнтам два тэрміны запар, лічыцца першым Прэзідэнтам (не першым і другім). Пасля адстаўкі 37-га Прэзідэнта Рычарда НіксанаДжэральд Форд стаў 38-м Прэзідэнтам, хоць ён проста знаходзіўся на пасадзе рэшту другога тэрміна Ніксана і ніколі сам не быў абраны Прэзідэнтам. Гровер Кліўленд лічыцца 22-м і 24-м Прэзідэнтам, бо два яго тэрміны не былі паслядоўнымі. Перыяд, на працягу якога Віцэ-прэзідэнт часова выконвае абавязкі Прэзідэнта, паводле дваццаць пятай папраўкі не лічыцца прэзідэнцтвам, бо Прэзідэнт застаецца на пасадзе на працягу гэтага часу.
↑Інаўгурацыя Вашынгтона не адбылася 4 сакавіка 1789 года, а пачатак яго першага тэрміна быў адкладзены на 57 дзён (на 1 месяц і 27 дзён) да 30 красавіка 1789 года з-за таго, што Кангрэс ЗША яшчэ не дасягнуў кворуму.
↑Змоўшчыкі планавалі забіць і Джонсана, але ім не ўдалося гэтага зрабіць.
↑Дваццатая папраўка да Канстытуцыі, якая ўступіла ў сілу ў 1933 годзе, перанесла дзень інаўгурацыі з 4 сакавіка на 20 студзеня і скараціла першы прэзідэнцкі тэрмін Рузвельта на 43 дні
↑Згодна з дваццаць другой папраўкай да Канстытуцыі ЗША асоба мела права балатавацца на пасаду прэзідэнта толькі раз, толькі калі была прэзідэнтам больш за два гады на працягу тэрміна, на які быў абраны яе папярэднік; а Джонсан пасля смерці Кэнэдзі быў прэзідэнтам замест яго менш за два гады.
↑Cleaves, Freeman (1939). Old Tippecanoe: William Henry Harrison and His Time. C. Scribner's Sons. p. 152.
↑Ingersoll, Jared. Death of the President(нявызн.)(недаступная спасылка). University of Virginia's Miller Center of Public Affairs. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана November 2, 2010.
↑Russell, Francis (1962). The Shadow of Blooming Grove – Warren G. Harding in His Times. Easton Press. p. 591. ISBN0070543380.
↑The White House. Biography of George Washington(нявызн.). Whitehouse.gov (12 сакавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009.(англ.)
↑Jimmy Carter (October 1, 1924 – )(нявызн.)(недаступная спасылка). American Presidents: Life Portrait. C-SPAN. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009.
↑George Bush (June 12, 1924 – )(нявызн.)(недаступная спасылка). American Presidents: Life Portrait. C-SPAN. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009.(англ.)
↑Bill Clinton (August 19, 1946 – )(нявызн.)(недаступная спасылка). American Presidents: Life Portrait. C-SPAN. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009.(англ.)
↑George W. Bush (July 6, 1946 – )(нявызн.)(недаступная спасылка). American Presidents: Life Portrait. C-SPAN. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009.(англ.)
↑President Barack Obama(нявызн.)(недаступная спасылка). Whitehouse.gov (20 січня 2009). Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 20 січня 2009.(англ.)
↑Barack Obama (August 4, 1961 – )(нявызн.)(недаступная спасылка). American Presidents: Life Portrait. C-SPAN. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 12 січня 2009.(англ.)