Замежныя рабочыя ў СССР (1922—1939)![]() У перыяд з 1922 па 1939 год у СССР жылі і працавалі прыкладна 70—80 тысяч замежных рабочых[1]. ГісторыяДа канца 1921 года на савецкіх заводах было занята не менш за 500 немцаў і некалькі сотняў іншых замежнікаў[1]. Пры Савеце працы і абароны дзейнічала пастаянная камісія па замежнай іміграцыі, якая за перыяд 1922—1925 гадоў атрымала каля 420 000 запытаў, але толькі 5503 атрымалі дазвол на працу ў Саюзе. У асноўным замежнікі былі задзейнічаны ў сельскай гаспадарцы[1]. Большасць рабочых былі членамі сацыялістычных або камуністычных партый альбо мелі сувязі з рабочымі партыямі або рухамі за працоўныя правы. Некаторых у маладой савецкай дзяржаве прыцягвала бальшавісцкая палітыка па барацьбе з расавай няроўнасцю[2], жанчын — палітыка па барацьбе з гендарнай няроўнасцю[3]. Павелічэнне колькасці замежнікаў у 1930-я гады было звязана з індустрыялізацыяй. Савецкаму кіраўніцтву патрабаваліся кадры для камплектавання новых прадпрыемстваў. Паводле планаў, з-за мяжы меркавалася прыцягнуць да 40 000 чалавек. Прытоку рабочых спрыяла Вялікая дэпрэсія ў заходніх краінах[1]. З замежнікамі заключаліся кантракты на адзін, два ці тры гады[2]. Пры гэтым, у адрозненне ад папярэдняга дзесяцігоддзя, у СССР дапускаліся толькі кваліфікаваныя спецыялісты[1]. Да пачатку 1931 года ў савецкай прамысловасці было занята 10 тысяч замежнікаў. У сярэдзіне 1932 года іх колькасць павялічалася да 42 230 чалавек. З іх 50 % былі немцамі або аўстрыйцамі, 25 % амерыканцамі, а астатнія — фіны, чэхі, італьянцы, французы, шведы і японцы. Яны ў асноўным займалі ключавыя тэхнічныя пасады[1]. 88 працэнтаў замежных работнікаў былі членамі прафсаюзаў, а 40 працэнтаў рэгулярна ўдзельнічалі ў вытворчых нарадах[4]. 60 працэнтаў лічыліся ўдарнікамі. Некалькі чалавек былі ўзнагароджаны ордэнам Леніна[4]. Большасць замежных рабочых карысталіся асаблівымі прывілегіямі. Спецыялісты часта атрымлівалі лепшае жыллё, чым мясцовыя рабочыя, і значна большы заробак (у 8—10 разоў)[5]. Для іх дзяцей ствараліся школы з навучаннем на англійскай або нямецкай мовах. Таксама для рабочых выдавалася англамоўная газета Moscow Daily Times[6][7]. Нягледзячы на запатрабаванасць, часта спецыялісты сутыкаліся з кепскімі ўмовамі жыцця і затрыманнем заробкаў, што выклікала забастоўкі[5][1]. Пасля 1933 года савецкі ўрад спыніў выплаты замежнікам у цвёрдай валюце, і колькасць рабочых скарацілася да менш чым 20 000 чалавек. У часы Вялікага тэрору было арыштавана больш за 10 000 спецыялістаў, якія пасля былі альбо дэпартаваныя, альбо адпраўленыя ў ГУЛАГ. Пасля падпісання пакта Молатава — Рыбентропа ў жніўні 1939 года сотні нямецкіх замежных рабочых былі дэпартаваныя ў нацысцкую Германію. Тыя, хто не быў арыштаваны ці дэпартаваны, на фоне неспрыяльнага становішча ў краіне пакінулі Савецкі Саюз[1]. Гл. таксамаКрыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia