Савецкія грамадзянскія спецыялісты за мяжойСавецкія грамадзянскія спецыялісты за мяжой — інжынеры, тэхнікі, рабочыя высокай кваліфікацыі і іншыя спецыялісты з СССР, якія накіроўваліся для работы ў іншыя краіны. Кантралюючыя органыПершапачаткова адзінага органа па кантролі выездаў грамадзян за мяжу не было. Пытаннем займаліся замежныя аддзелы пры выканкамах, органы АДПУ. З 1920-х гэтыя функцыі перайшлі да камісій, падпарадкаваных ЦК партыі. У чэрвені 1947 года створана Бюро па выездах за мяжу і ўездах у СССР. Яно ўвайшло ў Камітэт інфармацыі пры Савеце Міністраў[1]. КамандзіровачнікіУ замежныя камандзіроўкі пераважна накіроўваліся[2]:
Для паездкі патрабавалася: анкета; аўтабіяграфія; характарыстыка з рэкамендацыяй (ад кіраўніка ўстановы, сакратара партыйнай арганізацыі і старшыні прафарганізацыі), зацверджаная парткамам (партбюро) і ўзгодненая з вышэйстаячым партыйным органам. Да гэтых дакументаў, якія складалі выязную справу, прыкладваўся ліст, у якім паказваліся мэта, падстава і тэрміны камандзіроўкі, давалася кароткая характарыстыка супрацоўніка са згадваннем партыйнага органа, які ўзгадніў дадзеную паездку. Завяршалі камплект дакументаў дзве даведкі: аб’ектыўка і пра стан здароўя[3]. Для накіравання за мяжу адбіралі людзей са стажам і тых, хто валодаў мовамі, а таксама супрацоўнікаў, што раней выязджалі ў камандзіроўкі без негатыўных наступстваў. Перад паездкай усіх выклікалі на партыйную камісію. Трэба было адказаць на некалькі пытанняў: хто кіруе той ці іншай краінай, які там палітычны лад, што можаце сказаць пра яе палітычную сістэму, вашы галоўныя задачы і іншае. Калі гаворка ішла пра паездку ў капкраіну супрацоўнікаў знешнегандлёвага ведамства, кандыдаты выклікаліся на гутарку ў ЦК КПСС[4]. У камандзіроўку спецыялістам выдавалі для азнаямлення спецыяльную інструкцыю па паводзінах за мяжой[5]. УспрыманнеУ СССР работа за мяжой лічылася вельмі прэстыжнай. Дзякуючы выездам можна было палепшыць свой матэрыяльны дабрабыт за кошт большай зарплаты ў камандзіроўках і набыцця дэфіцытных тавараў. Палкоўнік КДБ Яўген Семяніхін успамінаў[2]:
Гл. таксамаКрыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia