Замкавая гара (Мазыр)
Замкавая гара, або Спаская гара, Гара Камунараў — узгорак у цэнтральнай частцы г. Мазыр Гомельскай вобласці Беларусі. Уяўляе сабой мыс карэннага берага ракі Прыпяць, размешчаны паміж двума ярамі. Вышыня Замкавай гары складае 15-20 метраў. Пляцоўка ромбападобнай формы памерамі 12-140 х 100 м[1]. Тэрыторыя Замкавай гары абмежавана вуліцай Савецкай з паўночнага ўсходу, плошчай Горкага з паўднёвага ўсходу, вуліцай Камсамольскай з паўднёвага захаду, плошчай Леніна з паўночнага захаду. Гісторыя![]() У XII—XIII стагоддзях на гары размяшчаўся дзяцінец Мазыра. Замкавая гара складала ядро горада — знаходзілася каля скрыжавання Кіеўскай і Свідаўскай вуліц, побач размяшчалася гандлёвая плошча, працягам якой былі прычалы на беразе Прыпяці. З паўднёвага ўсходу Замкавую гару абкружала вуліца Замкавая[1]. ![]() У XVII ст. на гары была ўзведзена драўляная Спасаўская царква, якая дзейнічала да сярэдзіны XIX ст. Побач з ёй знаходзіліся прыходскі могільнік. У сярэдзіне XIX ст. Спаская гара шчыльна забудоўваецца драўлянымі і каменнымі жылымі і гаспадарчымі будынкамі[1]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia