Заходнепаморскае ваяводства
Заходнепаморскае ваяводства (польск.: województwo zachodniopomorskie) — ваяводства, размешчанае на паўночным захадзе Польшчы. Адміністрацыйны цэнтр і буйнейшы горад — Шчэцін. Утворанае 1 студзеня 1999 ў адпаведнасці з рэформай мясцовага кіравання 1998 з былых Шчэцінскага і Кашалінскага ваяводстваў і невялікіх частак суседніх ваяводстваў. Названае паводле гістарычнага рэгіёна Памор'е (Памеранія). Назва Заходнепаморскае не зусім дакладнае, паколькі ваяводства не ўключае многія землі заходняга Памор'я, якія знаходзяцца на тэрыторыі Германіі (Пярэдняя Памеранія), гістарычна гэтыя землі называлі сярэдняй і ўсходняй Памераніяй. Насельніцтва — 1 721 405 жыхароў (2013 год)[1]. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзелУ Заходнепаморскае ваяводства ўваходзяць тры горада на правах павета і 18 паветаў. У сваю чаргу, яны падзелены на 114 гмін: 11 гарадскіх гмін, 52 вяскова-гарадскія гміны і 51 вясковую гміну.
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia