Заяц-бяляк
Заяц-бяляк (Lepus timidus) — млекакормячае сямейства зайцавых. АпісаннеДаўжыня цела 49—61 см, маса да 4 кг. Поўсць летам бурая з рыжавата-шэрым адценнем, зімой белая. Лінькі канчаюцца ў маі і снежні. Спосаб жыццяАдкрытых месцаў пазбягае, жыве ў мяшаных лясах, дзе пераважае елка, у маладых асінніках, ельніках, па зарослых далінах. На Беларусі пашыраны ў паўночных раёнах і вельмі рэдкі на Палессі. Корміцца травяністымі раслінамі. зімой — карой і парасткамі дрэўных парод, ягаднікам, сенам і інш. Размнажэнне з лютага да верасня, дае 2—3 прыплоды па 1—8 зайчанят. ГібрыдыУтварае помесі з русаком (нар. назвы заяц-лазовік, сінюга) з святлейшай, чым у зайца-русака, поўсцю. Трапляюцца зайцы-лазовікі пераважна ў нізінных участках яловых лясоў, у хмызняках на балотах. ЗначэннеЗдаўна зайцы — важны аб’ект пушнога промыслу. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia