Зборная В’етнама па футболе
Зборная В’етнама па футболе — нацыянальная зборная, якая прадстаўляе В’етнам на міжнароднай футбольнай арэне. Кіраўніцтва камандай ажыццяўляе Федэрацыя футбола В’етнама. ГісторыяУ 1950—1970-х гадах існавала зборная Паўднёвага В’етнама. Яна ўдзельнічала ў кваліфікацыйных турнірах чэмпіянатаў свету і Азіі ў 1956 і 1960 гадах, прабівалася ў чацвёрку найлепшых каманд кантынента. Зборная Паўночнага В’етнама, якая дэбютавала ў 1956 годзе, па палітычных прычынах у міжнародных турнірах не гуляла і ўдзельнічала толькі ў таварыскіх матчах з камандамі з іншых сацыялістычных краін. Зборная аб’яднанага В’етнама правяла свой першы матч ў 1991 годзе, а з 1993 года яна ўключылася ў барацьбу за права згуляць на чэмпіянаце свету. У 2007 годзе была адкрыта новая старонка ў гісторыі в’етнамскага футбола: В’етнам сумесна з Інданезіяй, Малайзіяй і Тайландам стаў арганізатарам Кубка Азіі, і зборная В’етнама ўпершыню прыняла ўдзел у галоўным футбольным турніры кантынента. Атрымаўшы перамогу ў дэбютным матчы з камандай ААЭ і згуляўшы ўнічыю з Катарам, падапечныя аўстрыйскага трэнера Альфрэда Рыдля прабіліся ў чвэрцьфінал кантынентальнага першынства, дзе саступілі толькі будучым чэмпіёнам — зборнай Ірака. У снежні 2007 года Альфрэд Рыдль пакінуў пасаду трэнера зборнай В’етнама. На змену яму прыйшоў партугалец Энрыке Калішту, які працаваў са зборнай у 2002 годзе. Пад яго кіраўніцтвам В’етнам стаў пераможцам чэмпіянату АСЕАН 2008 года. Выступленні на міжнародных турнірахЧэмпіянат свету
Кубак Азіі
Чэмпіянат АСЕАН
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia