Зборная КНДР па футболе
Зборная КНДР па футболе — нацыянальная футбольная каманда, якая прадстаўляе Паўночную Карэю на міжнародных турнірах. Удзельнік двух чэмпіянатаў свету (1966, 2010). Хатнія матчы праводзіць на стадыёне Першага мая, які з’яўляецца самым вялікім па змяшчальнасці ў свеце. ГісторыяЧэмпіянат свету 1966Годам славы паўночнакарэйскай зборнай стаў 1966 год, калі КНДР удзельнічала ў чэмпіянаце свету па футболе ў Англіі і, на здзіўленне многіх, выйшла ў чвэрцьфінал, хоць у камандзе гулялі непрафесіяналы. На групавым этапе «Чхаліма» спачатку пацярпела паражэнне ад Савецкага Саюза (0:3), затым згуляла ўнічыю са зборнай Чылі (1:1) і, нарэшце, у апошнім матчы атрымала сенсацыйную перамогу над італьянцамі — з лікам 1:0, якая ў іх супернікаў увайшла ў гісторыю самых цяжкіх паражэнняў «скуадры адзуры». У чвэрцьфінале карэйцы сустрэліся з камандай Партугаліі і здзівілі заўзятараў, якія сабраліся на стадыёне ў Ліверпулі, трыма галамі, якія былі забіты ў браму партугальцаў на працягу першых 24 хвілін сустрэчы. Матч, аднак, скончыўся паражэннем зборнай КНДР з лікам 3:5. Па звестках прэсы, сведкаў і ўдзельнікаў падзей, усе члены каманды, акрамя футбаліста Пак Ду Іка пасля гэтага паражэння былі сасланыя ў канцлагеры, сам Пак адмаўляе гэту інфармацыю. У 2002 годзе брытанскі рэжысёр Даніэль Гордан стварыў дакументальны фільм «Гульня іх жыццяў», дзе распавёў пра лёсы сямі членаў той паўночнакарэйскай зборнай. Выхад паўночнакарэйцаў у плэй-оф чэмпіянату свету стаў першым сур’ёзным поспехам для азіяцкіх зборных: да гэтага ніводная нацыянальная каманда Азіі не пераадольвала групавой бар’ер мундыялю. Зборная КНДР на найбуйнейшых міжнародных турнірахЧэмпіянат свету
Алімпійскія гульні
Кубак Азіі
Кубак выкліку АФК
Азіяцкія гульні
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia