Зборная Іарданіі па футболе
Зборная Іарданіі па футболе — нацыянальная футбольная каманда Іарданіі. Зборнай кіруе Футбольная асацыяцыя Іарданіі. Зборная ніколі не ўдзельнічала ў фінальнай стадыі чэмпіянату свету. Найвышэйшым дасягненнем каманды лічыцца выхад у чвэрцьфінал Кубка Азіі ў 2004 і 2011 годзе. ГісторыяПершы міжнародны матч іарданскай зборнай быў згуляны ў 1953 годзе ў Егіпце, дзе каманда прайграла з лікам 3:1 Сірыі. Першы чэмпіянат свету, у адборы да якога Іарданія прыняла ўдзел, быў чэмпіянат 1986 года. На адборы да чэмпіянату свету 2014 Іарданія дайшла да стыкавых матчаў, дзе саступіла па суме дзвюх сустрэч Уругваю 5:0. Першы (іарданскі) футбольны трэнер, Махамад Авад (бацька Аднана Авада), які дапамог сваёй краіне выйграць міжнародны турнір 1992 года і абодва турніры на Арабскіх гульнях, пачынаючы з 1997 года ў Бейруце і 1999 года ў Амане. Іарданія пачала прасоўвацца, пад кіраўніцтвам сербскага трэнера Бранка Сміляніча, які дапамог Іарданіі дасягнуць вялікіх вынікаў у 2002 годзе ў кваліфікацыі першага раўнда на чэмпіянат свету, але не змог дапамагчы Іарданіі прэтэндаваць на выхад у наступны раўнд. Чэмпіянат свету
Кубак Азіі
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia