Званочак сібірскі
Званочак сібірскі[1] (Campanula sibirica) — кветкавая расліна сямейства званочкавых. АпісаннеДвухгадовая і шматгадовая травяністая расліна з верацёнападобным, галінастым коранем. Сцябло прамое, галінастае, вышынёй 15—80 см, рабрыстае, пакрыта жорсткімі аттапыранымі валаскамі. Прыкаранёвае і ніжняе сцябловае лісце падоўжна-лапатчатае адваротна-ланцэтнае, звужана ў чаранок, астатняе — падоўжна-ланцэтнае або лінейнае, сядзячае або прылеглае да сцябла. Кветкі на доўгіх кветаножках і сабраны ў шматкветкавую вузкую кісцепадобную верхавінкавую мяцёлку. Чашачка ў 3—4 разы карацейшая за вяночак, пакрыта жорсткімі валаскамі, з адагнутымі ўніз прамежкавымі долечкамі. Вяночак даўжынёй 10—25 мм сіне-ліловы, рэдка белы. Плод — каробачка. ПашырэннеПашырэнне: лесастэпавыя раёны Еўропы, Заходняя Сібір, поўнач Сярэдняй Азіі. У Беларусі знойдзены адзінкавыя экзэмпляры на невялікай плошчы; месцы росту: сухія сасновыя лясы, лясныя паляны, абочыны дарог. Асаблівасці біялогііЦвіце з чэрвеня да верасня. Размнажаецца насеннем. ВыкарыстаннеЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia