Землетрасенне ў Вірджыніі (2011)
Землетрасенне ў Вірджыніі адбылося 23 жніўня 2011 года ў 13 гадзін 51 хвіліну па мясцовым часе. Магнітуда склала 5.8 (Mw)[1]. Пра параненых ці загінулых не паведамлялася[2]. ![]() Паводле паведамлення ад USGS, эпіцэнтр знаходзіўся ў 61 км на паўночны ўсход ад горада Рычманд, каля горада Мінерал[1][2]. Штуршкі былі зафіксаваны прыблізна ў 20:51 па Усходнееўрапейскаму часу[3] у штатах Мічыган, Паўднёвая Караліна і Масачусетс, а таксама ў канадскай правінцыі Антарыа. Былі эвакуіраваны будынак Кангрэса і Пентагон[3], а таксама будынак ФБР у Нью-Ёрку[1][4][5][6]. Наступствы![]() У Вірджыніі былі заглушаны два ядзерныя рэактары, а аэрапорты Ньюарк Ліберці і JFK у Нью-Ёрку часова прыпынілі палёты[4]. Паведамляецца пра пашкоджанне будынкаў Пентагона[7], Вашынгтонскага кафедральнага сабора і аэрапорта ім. Рональда Рэйгана[8][9][9], Манумент Вашынгтона[10]. Землетрасенне стала самым моцным з калі-небудзь зарэгістраваных у Вірджыніі[11] і першым у гісторыі землетрасеннем у акрузе Калумбія[12]. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia