Зента Маўрыня

Зента Маўрыня
Род дзейнасці мовазнаўца, пісьменніца, перакладчыца, дзіцячая пісьменніца
Дата нараджэння 15 снежня 1897(1897-12-15)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 красавіка 1978(1978-04-25)[3][1][…] (80 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Муж Konstantīns Raudive[d]
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Officer's Cross of the Order of Merit of the Federal Republic of Germany
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зента Маўрыня (лат.: Zenta Mauriņa; 15 снежня 1897, Лэясцыемс25 красавіка 1978, Базель, Швейцарыя) — латвійская пісьменніца, эсэіст, даследчык творчасці Ф. М. Дастаеўскага, філосаф і перакладчыца. Ёй першай у Латвіі была прысуджана ступень доктара філалогіі.

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і лекара Роберта Маўрыньша і яго жонкі, піяністкі Меланіі Маўрыні. Дзяцінства правяла ў Гробіні. У пяць гадоў Зента Маўрыня захварэла на поліяміэліт і ўсё жыццё была прыкавана да інваліднай каляскі, змагаючыся з фізічным болем.

Скончыла Рускую гімназію ў Ліепаі (1913—1915). У 1921 годзе Зента Маўрыня паступіла на факультэт філасофіі і філалогіі Латвійскага ўніверсітэта, праз два гады выбрала спецыялізацыю па аддзяленні балтыйскай філалогіі. У далейшым выкладала ў Рыжскім педагагічным інстытуце і чытала лекцыі ў Латвійскім універсітэце. Вядучы лектар Народнага ўніверсітэта ў Валміеры.

З 1949 па 1963 год — дацэнт Упсальскага ўніверсітэта. Канец жыцця правяла на поўдні Германіі, у горадзе Бад-Кроцынген, дзе і была пахавана на мясцовых могілках. Была замужам за Канстанцінам Раўдзівэ.

Крыніцы

  1. а б Zenta Maurina // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Zenta Maurina // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Zenta Maurina // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #118579266 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya