Упсальскі ўніверсітэт
Упсальскі ўніверсітэт (шв. Uppsala universitet) — найстарэйшы публічны ўніверсітэт Швецыі і ўсёй Скандынавіі, які існуе з 1477 г. З універсітэтам звязаныя імёны такіх навукоўцаў, як Карл Ліней, Андэрс Цэльсій, Андрэс Ангстрэм, Адам Афцэліус, Пер Афцэліус. Знаходзіцца ў шведскім горадзе Упсала. ГісторыяЗаснаваны ў 1477 годзе. Кароль Густаў-Адольф ахвяраваў установе ўсе свае фамільныя багацці. Галоўны будынак універсітэта Упсалы ва ўніверсітэцкім парку, Упсала (завершаны ў 1887). Універсітэцкая бібліятэка налічвае каля 275 000 тамоў, не ўлічваючы дробных кніг і брашур, і 12000 рукапісаў, у ліку якіх Codex argenteus Вульфілы. Нумізматычная калекцыя (каля 16 000 манет), збор карцін, каштоўныя калекцыі мінералаў, вялікі батанічны сад з музеем і са статуяй Лінея, хімічная лабараторыя і іншыя (агульным лікам 12) акадэмічныя ўстановы. Будынак універсітэта, узведзены ў 1879-1887, пабудаваны ў стылі рэнесанс, з мармуровымі калонамі, раскошнымі заламі і аўдыторыямі. Ганаровыя дактарыВядомыя асобы, якія вучыліся ва ўніверсітэце
Гл. таксамаСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia