Злата Іонаўна Ліліна
Злата Іонаўна Ліліна (15 студзеня 1882, Друя, Дрысенскі павет, Віцебская губерня — 28 мая 1929, Ленінград) — рэвалюцыянерка, дзеяч міжнароднага жаночага руху, педагог. БіяграфіяНарадзілася 15 студзеня 1882 года ў Друі. Дзіцячыя гады прайшлі ў Друі. Першапачатковую адукацыю атрымала ў Рызе ў гімназіі. З 1900 года пачала займацца рэвалюцыйнай дзейнасцю; у далейшым працавала настаўніцай, была слухачкай медыцынскіх курсаў у Швейцарыі, знаходзілася на партыйнай рабоце ў Віцебску, Елізаветградзе, Пецярбургу. У 1906—1917 гадах у эміграцыі разам з мужам Р. Я. Зіноўевым (Радомльскім) яна прымае актыўны ўдзел у дзейнасці арганізацыі бальшавікоў, вядзе антываенную прапаганду, займаецца праблемамі міжнароднага жаночага руху, пазней уваходзіць у рэдкалегію жаночага часопіса «Работница». Удзельніца Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года ў Петраградзе. Пасля рэвалюцыі 1917 года набывае шырокую вядомасць як арганізатар педагагічнай работы. Прапанавала новыя канцэпцыі савецкай школы, выдала шэраг навуковых прац, у тым ліку і мастацкія творы для дзяцей. 3 1920 года — загадчык Петраградскага губернскага аддзела народнай асветы, член Петраградскага губкама РКП(б) і губвыканкама, выкладчык педагагічнага інстытута імя А. I. Герцэна. Да апошніх дзён жыцця займалася праблемамі савецкай педагогікі. Памерла 28 мая 1929 года ў Ленінградзе. КрыніцыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia