Злосць без межаў

Злосць без межаў
Выява лагатыпа
З'яўляецца часткай Народнае супраціўленне Судана (з 2023)
Лідары Ахмед аль-Бушра
Саюзнікі Пераходны суверэнны савет Судана (з 2023)
Праціўнікі Пераходны суверэнны савет Судана (да 2023), Сілы аператыўнай падтрымкі
Удзел у канфліктах Канфлікт у Судане (з 2023)

Злосць без межаў, ЗБМ (араб. غاضبون بلا حدود‎), таксама Бясконцая злосць[1] — суданская моладзевая групоўка, створаная ўдзельнікамі рэвалюцыі 2019 года. Выступае супраць ваеннай хунты і за перадачу ўлады да цывільных асоб.

Гісторыя

Арганізацыя «Злосць без межаў» была заснавана ў 2020 годзе Ахмедам аль-Бушра[2]. Яе аснову склалі былыя члены суданскіх камітэтаў супраціву, якія адыгралі значную ролю ў рэвалюцыі 2019 года, займаючыся арганізацыяй пратэстаў супраць рэжыму Амара аль-Башыра. У ЗБМ увайшлі маладыя актывісты ва ўзросце ад 17 да 24 гадоў[3], якія расчараваліся павольнымі тэмпамі палітычных змен і ваенным уплывам на палітыку Судана[4][5].

Пасля дзяржаўнага перавароту ў кастрычніку 2021 года[3][6] група ўзначаліла пратэсты супраць усталявання ваеннай хунты[7]. Нярэдка члены ЗБМ уступалі ў вулічныя сутыкненні з сіламі бяспекі[8][9]. Як вынік, гэта справакавала жорсткія рэпрэсіі, і група часам станавілася непасрэднай мішэнню ўладаў[10].

У 2023 годзе «Злосць без межаў» запусціла інтэрнэт-кампанію па выкрыцці злоўжыванняў паліцыі і нападаў сілавікоў на журналістаў і фатографаў[11][12].

З моманту пачатку баявых дзеянняў паміж Бурханам і Дагала ў красавіка 2023 года, ЗБМ актыўна ўдзельнічала ў канфлікце[13]. Групоўка ўзброілася, падтрымаўшы Узброеныя сілы Судана (УСС) у барацьбе з Сіламі хуткай падтрымкі (САП). Апалчэнцы ЗБМ увайшлі ў склад праўрадавай кааліцыі «Народнае супраціўлення»[3][14]. Члены арганізацыі заявілі, што іх галоўная мэта — абарона грамадзянскіх асоб і супраціўленне агрэсіі САП[15][16].

Рашэнне групы ваяваць разам з УСС выклікала спрэчкі, асабліва пасля сустрэчы ў красавіку 2024 года лідараў ЗБМ з Абдэлем Фатахам аль-Бурханам, камандуючым арміі і фактычным кіраўніком краіны. У сацыяльных сетках паўстала гарачая дыскусія. Многія абвінавацілі арганізацыю ў легітымізацыі ваеннай хунты. У сваю апраўданне члены ЗБМ заявілі, што іх саюз з УСС з’яўляецца выключна тактычным і накіраваны на абарону грамадзянскага насельніцтва ад зверстваў САП[17].

Акрамя ваеннага ўдзелу, члены групоўкі таксама аказваюць гуманітарную дапамогу[18].

Крыніцы

  1. غاضبون بلا حدود "غ.ب.ح" (англ.). YouTube. Праверана 29 ліпеня 2024.
  2. Lisa. Sudan revolutionaries join army ranks to 'expel RSF from Khartoum' (англ.). Dabanga Radio TV Online (4 кастрычніка 2023). Праверана 13 ліпеня 2024.
  3. а б в عثمان. ما الجهات التي تساند الجيش السوداني في حربه ضد الدعم السريع؟ (ар.). الجزيرة نت. Праверана 13 ліпеня 2024.
  4. SudanTribune. Protest group calls to exclude political forces from Sudan transitional government (англ.). Sudan Tribune (14 сакавіка 2022). Праверана 13 ліпеня 2024.
  5. Yokes. For Sudanese Refugees, Egypt Is Barely a Refuge (англ.). Foreign Policy (24 ліпеня 2024). Праверана 13 ліпеня 2024.
  6. Sudan: Anti-war civil forces hold preparatory meeting in Addis Ababa – Sudan Tribune 02:52 (англ.) (21 кастрычніка 2023). Праверана 13 ліпеня 2024.
  7. فضل. "غاضبون" و"ملوك الاشتباكات" العنوان المثير في مظاهرات السودان.. فمن هم؟ (ар.). الجزيرة نت. Праверана 30 ліпеня 2024.
  8. SudanTribune. Sudan to try anti-coup protesters accused of killing military sergeant (англ.). Sudan Tribune (23 верасня 2022). Праверана 13 ліпеня 2024.
  9. Rushton. Thousands protest in the streets of Khartoum (англ.). The National. Праверана 13 ліпеня 2024.
  10. Dabanga. Medics protest attacks on hospitals in Sudanese capital (англ.). Dabanga Radio TV Online (17 студзеня 2022). Праверана 29 ліпеня 2024.
  11. Saeed. كيان غاضبون يدشن حملة الكترونية لفضح انتهاكات الشرطة (ар.). Dabanga Radio TV Online (16 сакавіка 2023). Праверана 29 ліпеня 2024.
  12. Justice and conflict in Sudan.. Redress (31 сакавіка 2023).
  13. "غاضبون بلا حدود" تصدر بيانًا عن مقاتليها - الزاوية نت (ар.) (13 красавіка 2024). Праверана 30 ліпеня 2024.
  14. The democratic government free of army involvement is a shimmering future in Sudan - Robert Lansing Institute (англ.) (8 красавіка 2024). Праверана 13 ліпеня 2024.
  15. ADF. Some Sudanese Youth Groups Take Up Arms to Fight Alongside SAF (англ.). Africa Defense Forum (17 кастрычніка 2023). Праверана 13 ліпеня 2024.
  16. "Sudan: Fighting in Capital Causes 'Humanitarian Catastrophe' in El Shajara". Dabanga(англ.). 2023-08-29. Праверана 2024-07-13.
  17. غاضبون بلا حدود تصدر بيانًا على خلفية لقاء عضويتها بعبدالفتاح البرهان. Ultra Sudan (16 красавіка 2024).
  18. ADF. Some Sudanese Youth Groups Take Up Arms to Fight Alongside SAF (англ.). Africa Defense Forum (17 кастрычніка 2023). Праверана 13 ліпеня 2024.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya