Злучнікі англійскай мовыЗлучнікі англійскай мовы (English conjunctions) з’яўляюцца службовымі часцінамі мовы. Тлумачальны слоўнік англійскай мовы WordWeb называе злучнікі функцыянальнымі словамі, якія злучаюць словы, фразы, часткі сказаў і сказы[заўв 1]. Англійскія злучнікі могуць складацца як з аднаго слова (or — ці, альбо), так і з некалькіх (in case — у выпадку). Ёсць парныя злучнікі (either…or — альбо…альбо). У англійскай мове, як і ў беларускай злучнік нярэдка выкарыстоўваюць:
Многія словы ў англійскай мове ў розных сітуацыях могуць быць рознымі часцінамі мовы. Так, злучнік but можа стаць назоўнікам множнага ліку, напрыклад у выразе «no buts!» (ніякіх «але», не пярэчыць!). Але ў ролі злучніка могуць выступіць і іншыя часціны мовы, што можна разгледзець на прыкладзе слова before. He found himself in his mother’s arms before he saw her (Ён апынуўся ў абдымках сваёй маці яшчэ да таго, як яе ўбачыў (злучнік)) I talked to him before the conference (Я размаўляў з ім перад канферэнцыяй (прыназоўнік)) - ў такіх выпадках гаворка ідзе пра амонімы — аднолькавыя словы з разным значэннем, а не шматзначныя словы[1] Некаторыя формы дзеясловаў — герундый і дзеепрыметнікі прошлага і цяперашняга часу таксама могуць служыць у якасці злучнікаў[2]: Provided we have enough petrol will we really get there? (Дапусцім, у нас ёсць дастаткова бензіну, ці здолеем мы сапраўды туды даехаць?) ЗаўвагіЗноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia