Прыметнікі англійскай мовыПрыметнікі англійскай мовы - гэта часціны англійскай мовы, з дапамогай якіх у сказе перадаюцца характарыстыкі прадметаў і з'яў, выражаных назоўнікамі. Як і ў іншых мовах, прыметнікі англійскай мовы маюць граматычную катэгорыю вышэйшай і найвышэйшай ступеняў. Могуць быць простымі (dry - сухі) і складанымі, якія ўтвараюцца з некалькіх слоў (computer-literate - які добра валодае камп'ютарам). Сучасная англійская мова адносіцца да катэгорыі аналітычных моў - моў, якія развіваюцца за конт надання новых значэнняў аднаму і таму ж слову. Таму адно слова можа быць у розных кантэкстах назоўнікам, дзеясловам і прыметнікам. Напрыклад, слова stone можа азначаць "камень" (наз), "каменны" (прым) і "укаменаваць, пабіць камянямі" (дзеясл). Таму носьбітам беларускай мовы, якія вывучаюць англійскую як замежную, прыходзіцца быць уважлівымі да такіх асаблівасцяў. Вышэйшая і найвышэйшая ступені прыметнікаў англійскай мовыУ англійскай мове існуюць 3 асноўных спосабы ўтварэння вышэйшай і найвышэйшай ступеняў прыметнікаў. Першы, суфіксальны, прымяняецца да слоў у 1-2 склада. Другі, які патрабуе выкарыстання прыслоўяў more i most, уласцівы прыметнікам з 2 і больш складамі. Трэці прымяняецца да складаных прыметнікаў і выражаецца ў змяненні першай часткі слова. Нярэдка з прыметнікамі ў найвышэйшай ступені ставіцца артыкль the.
Найбольшую цяжкасць для тых, хто вывучае англійскую мову як замежную, уяўляюць прыметнікі з 2-х складоў, бо адны з іх мяняюць ступень з дапамогай суфіксаў, другія - з дапамогай прыслоўяў. У асноўным, суфіксальным спосабам утварэння вышэйшай і найвышэйшай ступеняў карыстаюцца наступныя віды двухскладовых прыметнікаў:
Некаторыя прыметнікі англійскай мовы маюць асобыя формы вышэйшай і найвышэйшай ступеняў:
Сінтаксічная роля прыметнікаў у сказах англійскай мовыНіжэй пералічаны некаторыя функцыі, якія могуць выконваць прыметнікі ў сказах англійскай мовы.
Паслядоўнасць выкарыстання прыметнікаў і назоўнікаў у сінтаксічнай ролі азначэнняКалі ў сказе да аднаго слова ставяцца некалькі азначэнняў з рознымі характарыстыкамі, яны ідуць у наступнай паслядоўнасці: эпітэт-размер-узрост-форма-колер-паходжанне+назоўнік[3] Напрыклад: a good big old square brown French box - добрая вялікая старая квадратная французская скрынка. Выкарыстанне прыметнікаў з дзеясловамі замест прыслоўяўПасля некаторых дзеясловаў - feel (адчуваць), taste (мець густ), smell (пахнуць) i інш. - немагчыма выкарыстоваць прыслоўі, і замест іх ставяцца прыметнікі[4]: The flower smells sweet - Кветка прыемна пахне. Як бачна на прыкладзе, у перакладзе на беларусскую замест прыметнікаў звычайна ўжываюць прыслоўі. Пасля некаторых непераходных дзеясловаў - blow (дзмуць), shine (ззяць), stand (стаяць), sit (сядзець), lay (ляжаць) i інш. - правіламі англійскай мовы дазваляецца выкарыстоўваць і прыметнікі, і прыслоўі раўназначна[5]. На беларускую мову яны перакладаюцца прыслоўямі: We stood silent(ly) - Мы стаялі моўчкі. Адмоўныя прэфіксы ў спалучэнні з прыметнікаміНайбольш распаўсюджана выкарыстанне адмоўных прэфіксаў un- i in- (unimpornant - няважны, inexpensive - нядарагі), але шырока выкарыстоўваюцца таксама ir- з прыметнікамі, якія пачынаюцца на літару r (irregular - нярэгулярны) i il- з прыметнікамі, якія пачынаюцца на літару l (illegal - нялягальны). Сярод іншых варыянтаў - прэфікс dis- для выражэння адсутнасці тых ці іншых характарыстык, якія былі ўласцівы прадмету ці з'яве (a disqualified sportsman - дыскваліфікаваны спартсмен) і mis-, якім выражаюць няправльныя ўласцівасці, дзеянні і г.д. (a misused tool - прылада працы, якой няправільна карыстаюцца). Зноскі
Літаратура |
Portal di Ensiklopedia Dunia