Змагарная Францыя![]() ![]() Змагарная Францыя (фр.: la France Combattante) — патрыятычны рух французаў за нацыянальную незалежнасць Францыі ў 1940—1945 гадах. Рух узначальваўся генералам Шарлем дэ Голем са штаб-кватэры ў Лондане (Французскі нацыянальны камітэт, да 1943 года). Ставіла перад сабой мэту аднаўлення незалежнасці Францыі ад нацысцкіх акупантаў і вішысцкіх калабарацыяністаў, які супрацоўнічалі з імі. Прылягала да антыгітлераўскай кааліцыі. Рух меў узбраенне і ўдзельнічаў у шэрагу аперацый Другой сусветнай вайны. Поспеху руху шмат у чым спрыяла падтрымка руху супраціўлення ўнутры Францыі. Прыкладна 300 тысяч байцоў Змагарскай Францыі ўдзельнічалі ў высадцы саюзнікаў у Нармандыі ў 1944 годзе[крыніца?]. У тым жа годзе 24 жніўня дэ Голь з трыўмфам вярнуўся ў Парыж і прыступіў да аднаўлення французскай дзяржавы. У лістападзе 1942 года Змагарская Францыя накіравала ў СССР групу французскіх лётчыкаў для сумеснай барацьбы супраць нацысцкай Германіі, якія пасля сталі авіяпалком «Нармандыя-Нёман». Пераназванні3 чэрвеня 1943 года рух быў пераназваны ў Французскі камітэт нацыянальнага вызвалення, кіруючы орган які прадстаўляў інтарэсы Францыі ў 1943-1944 гадах. 2 чэрвеня 1944 года камітэт пераназваў сябе ў часовы ўрад Французскай Рэспублікі, узначаліў які генерал Шарль дэ Голь. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia