Змешаная эстафета (біятлон)Зме́шаная эстафе́та — каманднае спаборніцтва ў біятлоне. Каманда складаецца з чатырох спартсменаў — прадстаўнікоў адной краіны. Кожны біятланіст праходзіць адзін этап, які складае 6 км для жанчын і юніёраў і 7, 5 км для мужчын і юніёраў[1][2], з двума агнявымі рубяжамі. ГісторыяЗмешаная эстафета — самы малады від біятлонных спаборніцтваў, які праводзіцца ў рамках Чэмпіянатаў свету і Кубка свету. Упершыню змешаная эстафета была праведзена на пятым этапе Кубка свету сезона 2002/2003 у нямецкім Рупольдынгу, тады спартсмены беглі 4х4,8 км[3]. У рамках Чэмпіянатаў свету змешаная эстафета была ўпершыню праведзена ў 2005 годзе ў Ханты-Мансійску. Першымі чэмпіёнамі і чэмпіёнкамі свету на гэтай дыстанцыі сталі расійскія біятланісты Вольга Пылёва[4], Святлана Ішмуратава, Іван Чэрэзаў і Мікалай Круглоў. Змешаныя эстафеты таксама праводзяцца на спаборніцтвах (у тым ліку на чэмпіянатах свету з 2008 года) па летнім біятлоне. 6 красавіка 2011 года змешаная эстафета была ўключана ў праграму Алімпійскіх гульняў. Рэгламент гонкіПа аднаму прадстаўніку ад кожнай краіны стартуюць адначасова і, прабегшы свой этап, перадаюць эстафету наступнаму біятланісту з сваёй каманды. Спачатку свае дыстанцыі праходзяць жанчыны, затым мужчыны[5]. Першая стральба — лежачы, другая — стоячы. Спартсмен, як і ў звычайнай эстафеце, мае па тры запасных патрона на кожнай стральбе. Калі біятланіст патраціць запасныя патроны, то за кожны наступны промах прадугледжана праходжанне штрафнога круга, роўнага 150 м. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia