У 1958 годзе ў мястэчку Зальфельдэн[1]федэральнай зямліЗальцбургАўстрыйскай Рэспублікі прайшоў першы чэмпіянат свету, у рамках якога афіцыйна была праведзена індывідуальная гонка на 20 км і неафіцыйна — эстафета 4x7,5 км у мужчын. Першым чэмпіёнам свету стаў шведскі біятланіст Адольф Віклунд. Эстафетныя гонкі былі афіцыйна ўключаны ў праграму чэмпіянатаў свету толькі ў 1966 годзе[2]. Далей на чэмпіянатах свету з’яўляліся наступныя спаборніцтвы: у 1974 годзе — спрынтарскія гонкі ў мужчын, у 1984 годзе — індывідуальная гонка, спрынт і эстафета ў жанчын, у 1989 годзе — камандныя гонкі[3], у 1997 годзе — гонкі пераследвання, у 1999 годзе — мас-старты, у 2005 годзе — змешаная эстафета. Да 1989 года чэмпіянаты свету ў мужчын і ў жанчын праходзілі асобна.
У гады правядзення зімовых Алімпійскіх гульняў, чэмпіянат свету не праводзіцца. Да 2014 года ў рамках аднаго з пасляалімпійскіх этапаў Кубка свету медалі чэмпіянату разыгрываліся ў тых дысцыплінах, якія не ўвайшлі ў алімпійскую праграму.
↑Да з’яўлення мужчынскай эстафеты на чэмпіянатах свету з 1958 па 1965 года вёўся так званы неафіцыйны камандны залік. Ён складаўся з вынікаў лепшых трох (ў 1958 годзе — чатырох) спартсменаў адной нацыянальнай біятлоннай федэрацыі ў індывідуальнай гонцы на 20 км.