Змяёўка (гарадзішча)

Змяёўка — мясцовая назва гарадзішча ў Магілёве, размешчанага на правым беразе р. Дубравенка (за 1,5 км вышэй упадзення яе ў Дняпро). Абследаваў у пачатку 20 ст. Е. Р. Раманаў, раскопкі ў 1973 годзе праводзіў Я. Р. Рыер. Даследавана 22 м² плошчы. Прасочаны 3 культурныя пласты: у ніжнім знойдзены рэшткі посуду культуры штрыхаванай керамікі ранняга жалезнага веку (6 ст. да н.э. — 4 ст. н.э.); сярэдні адносіцца да 3-й чвэрці 1-га тысячагоддзя н.э., для яго характэрны рэшткі ляпной керамікі; верхні меў фрагменты ганчарнай керамікі 11-12 стагоддзяў.

Матэрыялы раскопак захоўваюцца ў Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі.

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya