Знешняя палітыка Буркіна-ФасоБуркіна-Фасо падтрымлівае добрыя адносіны з краінамі Еўрасаюза, Азіі, Афрыкі і Амерыкі. Дзяржава прымала актыўны ўдзел ва ўрэгуляванні палітычнага крызісу ў Тога і канфлікту Нігера з туарэгамі. Двухбаковыя адносіныРасіяУ 2000 годзе падпісана міжурадавае пагадненне аб бязвізавых паездках па дыпламатычных і службовых пашпартах, а ў 2003 годзе міжурадавае пагадненне аб урэгуляванні запазычанасці Буркіна-Фасо перад Расіяй, у выніку якога буркінійскі доўг быў цалкам скасаваны. ФранцыяФранцыя з’яўлялася метраполіяй краіны з другой паловы XIX стагоддзя па 1960 год. Зараз дзве дзяржавы шырока супрацоўнічаюць амаль ва ўсіх сферах. ЗШАПаводле інфармацыі Дзяржаўнага Дэпартамента ЗША, «адносіны Буркіна-Фасо і ЗША ў цэлым добрыя, аднак у мінулым мелі месца ўскладненні з-за ўдзелу ўрада прэзідэнта Кампаарэ ў гандлі зброяй і іншай дзейнасці, якая цягне за сабой прымяненне санкцый». Кот-д’ІвуарПадчас Першай Івуарыйскай вайны адносіны паміж Кот-д’Івуарам і Буркіна-Фасо пагоршыліся. Урад Кот-д’Івуара падазраваў суседнюю дзяржаву ў падтрымцы паўстанцаў, а ва Уагадугу прад’яўлялі прэтэнзіі па адносінах да івуарыйцаў буркінскага паходжання. БенінУ верасні 2007 Эканамічная Супольнасць Краін Заходняй Афрыкі выступіла пасярэднікам пры вырашэнні пытання аб дзвюх вёсках на бенінска-буркінскай мяжы. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia