Узброеныя сілы Буркіна-Фасо
Узброеныя сілы Буркіна-Фасо (фр.: Les forces armées du Burkina Faso) — ваенная арганізацыя, прызначанная для забеспячэння ваеннай бяспекі і ўзброенай абароны Буркіна-Фасо. Узброеныя сілы падзеленыя на: сухапутныя сілы, ваенна-паветраныя сілы і нацыянальную жандармерыю. Войскі размежаваны на 3 ваенныя раёны. Гадавы ваенны бюджэт краіны складае 72,7 млн дол. ГісторыяКалі ў 1960 годзе Верхняя Вольта атрымала незалежнасць, то першае за што ўзяўся ўрад стала фарміраванне ўзброеных сіл. Касцяк Узброеных сіл Верхняй Вольты склалі былыя служачыя французскіх каланіяльных войск. Ваенныя Рэспублікі Верхняя Вольта здзейснілі 4 ваенныя перавароты: у 1966, 1980, 1982 і 1983 гадах. Узброеныя сілы Буркіна-Фасо былі задзейнічаны ў Агашэрскай вайне 1985 года, дзе яны пацярпелі паражэнне. Пасля гэтага прэзідэнт Томас Санкарэ пачаў праводзіць рэформы ва ўзброеных сілах. Аднак яны не былі завершаны з-за перавароту і гібелі Санкарэ. З красавіка 2013 больш за 2000 буркінійскіх ваеннаслужачых прынімалі ўдзел у міратворчых місіях ААН[2]. У 2014 годзе служачыя ўзброеных сіл здзейснілі ваенны пераварот, зрабіўшы прэзідэнтам Мішэля Кафандо. У 2015 годзе група вайскоўцаў паспрабавала скінуць Кафандо, але яе план праваліўся. СкладСухапутныя сілыАгульная колькасць сухапутных сіл Буркіна-Фасо складае 6 400 чалавек. Сухапутныя сілы складаюцца з 6 палкоў (5 пяхотных і 1 паветрана-дэсантнага), 1 танкавага і 1 артылерыйскага дывізіёнаў, інжынернага батальёна. На ўзбраенні знаходзяцца больш за 80 БРМ (AML-60 і −90, «Іланд-90», EE-9, М20), 54 БТР (М3, АСМАТ, «Пума»), каля 30 мінамётаў (81-мм і «Брант»), 9 РСЗА (Туре 63, APRA-40), 14 зенітных установак (5-мм і 20-мм) Ваенна-паветраныя сілыНа службе ў ВПС знаходзяцца 300 чалавек. Самалётны парк складаеццы з штурмавікоў (А-29В, DA42M і АТ-802), траспартных (PA-34, «Боінг-727», «Біч-200», PA-34, «Цэсна-150», «Цэсна-172», CN-235, РА-31, HS-748, МН-152) і навучальных самалётаў (SF-260WL, «Тэтрас», R-235). З вераталётаў на ўзбраенні знаходзяцца Мі-24В, Мі-171Ш[3], AW139, AS350, SA365N, Мі-17, Мі-8, SA316. Нацыянальная жандармерыяУ жандармерыі Буркіна-Фасо служаць 3 900 чалавек. Яе аснову складаюць жыхары сельскай мясцовасці. Народная міліцыяНародная міліцыя — дапаможны тып войскаў у Буркіна-Фасо. Падраздзяленні народнай міліцыя з’яўляюцца, па сутнасці, апалчэннем. На іх ўзбраенні знаходзіцца стралковая зброя і лёгкабраняваная тэхніка. Колькасць народнай міліцыя Буркіна-Фасо складае 45 000 чалавек. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia