Гісторыя Буркіна-ФасоПершыя дзяржавы на тэрыторыі Буркіна-Фасо з’явіліся ў XIV стагоддзе. У 1896—1960 гадах краіна была французскай калоніяй. Да 1984 года мела назву Верхняя Вольта. СтаражытнасцьПаўночна-заходняя частка сучаснага Буркіна-Фасо была заселеная паляўнічымі-збіральнікамі ад 14000 да н.э. да 5000 г. да н.э. Археалагічныя пошукі, праведзеныя ў Бурэ (паўднёвы ўсход Буркіна-Фасо), дазволілі ўсталяваць існаванне тут з II па XII стагоддзі н. э. культуры Бура. Бура — старажытныя паселішчы ў нізоўях ракі Нігер, уключаючы сучасную тэрыторыю Буркіна-Фасо. СярэдявеччаЗ часоў сярэднявечча да канца XIX ст. тэрыторыя Буркіна-Фасо знаходзілася пад уладай народа мосі. Мяркуецца, што мосі прыйшлі ў гэтыя месцы з Ганы. На працягу некалькіх стагоддзяў яны вымушаны былі адначасова выконваць ролю земляробаў і воінаў, так як іх дзяржава паспяхова супрацьстаяла спробам гвалтоўнага звароту ў іслам. Мосі падпарадкавалі сабе мясцовыя плямёны грусі і буса. На тэрыторыі сучаснай Буркіна-Фасо з XIV стагоддзя існавалі дзяржавы Уагадугу, Фадан-Гурма і Ятэнга; апошняе з XIV па XVI ст. заваявала частку тэрыторый суседніх Малі і Сангай. Французская каланізацыяУ канцы XIX ст. краіна была захоплена французамі. У 1895 годзе разбіта армія дзяржавы Ятэнга, а ў 1897 годзе Фадан-Гурма прызнала пратэктарат Францыі. Тут каланізатары ўтвараюць калонію Французская Верхняя Вольта. З 1904 па 1919 год Верхняя Вольта (так па прычыне знаходжання ў верхнім цячэнні ракі Вольта краіну назвалі каланізатары) уваходзіла ў французскую калонію Верхні Сенегал — Нігер (або Французская Заходняя Афрыка), затым выдзеленая ў асобную калонію. У 1915—1917 гг. адбылося буйное антыкаланіяльнае паўстанне. У 1940-х барацьба з каланізатарамі становіцца арганізаванай. У 1947 годзе створана «Афрыканскае дэмакратычнае аб’яднанне», якое ўзначаліў Морыс Ямеага. У 1958 годзе Верхняя Вольта набывае аўтаномію і выказвае намер далучыцца да Федэрацыі Малі, аднак пад ціскам Берага Слановай Косці адмаўляецца. Зрэшты і сама федэрацыя, куды імкнуліся ўвайсці Сенегал і Малі, не адбылася. Рэспубліка Верхняя Вольта5 жніўня 1960 Рэспубліка Верхняя Вольта атрымлівае незалежнасць. Канстытуцыя 1960 года прадугледжвала ўсеагульнае выбарчае права, дзе прэзідэнт і нацыянальны сход абіраліся на 5-гадовы тэрмін. У 1966 адбываецца ваенны пераварот. Была прынята новая канстытуцыя, якая прадугледжвала 4-гадовы рэабілітацыйны перыяд перад канчатковым пераходам да грамадзянскага самакіравання. Новы прэзідэнт палкоўнік Сангуле Ламізана паступова бярэ ўсю ўладу ў свае рукі. На час яго праўлення прышйшліся самыя страшэнныя сахельскія засухі, што сталі прычынай нябачанага голаду. 25 лістапада 1980 года ў выніку перавароту хунта была скінута генералам Сае Зэрба. На змену адной ваеннай дыктатуры прыйшла іншая. Зэрба сустрэў супраціў з боку прафсаюзаў і арміі. Ён быў скінуты 7 лістапада 1982 года маёрам Жанам-Батыстам Уэдраага. Перыяд Томаса Санкарэ4 жніўня 1983 года адбываецца яшчэ адзін ваенны пераварот. Да ўлады прыходзіць капітан Томас Санкарэ. Санкарэ забараніў мнагашлюбнасць і жаночае абразанне, а таксама змяніў назву краіны на Буркіна-Фасо, што ў перакладзе з мовы племені моці «Буркіна» азначае «сумленныя людзі», а слова «фасо» з мовы племені дыула — «зямля продкаў», што разам гучыць як «краіна чэсных людзей». Санкарэ праславіўся самым сумленным і гуманным лідарам Буркіна-Фасо. Ён жыў на дараванне армейскага капітана, якое складала $450 у месяц, а прэзідэнцкі аклад у $2000 пералічваў у сіроцкі фонд. Прэзідэнт урэзаў заробкі чыноўнікаў, а таксама патрабаваў змяніць дарагія заходнія касцюмы на традыцыйную туніку, пашытую мясцовымі жыхарамі. Калядная (Агашэрская) вайнаНа Каляды 1985 года з-за абвастрэння супярэчнасцяў з Малі з нагоды багатай карыснымі выкапнямі Агашэрской Паласы пачалася вайна, якая доўжылася пяць дзён. Канфлікт быў урэгуляваны пры пасярэдніцтве прэзідэнта Берага Слановай Косці (сучасны Кот-д’Івуар) Фелікса Уфуэ-Буаньі. Пасля 1987 годаБлез Кампаарэ1987 — у выніку чарговага перавароту, у ходзе якога забілі Томаса Санкарэ і некалькіх яго паплечнікаў, да ўлады прыйшоў Блез Кампаарэ. 23 снежня 1989 — служба бяспекі прэзідэнта арыштавала каля 30 грамадзянскіх і ваенных асоб па падазрэнні ў падрыхтоўцы перавароту. 2 чэрвеня 1991 — Буркіна-Фасо прымае чацвёртую за сваю гісторыю канстытуцыю. Люты—красавік 2011 — смерць школьніка справакавала хваляванні ў краіне. Падаўленне дэманстрацый суправаджалася расстрэлам маніфестантаў. Лістапад 2014 — у краіне пачаліся мітынгі, падставай для якіх паслужыла спроба ўнясення паправак у канстытуцыю, якія прадугледжвалі павелічэнне прэзідэнцкага тэрміна Блеза Кампаарэ. Вынікамі стала падзенне ўрада. З 2014 па 2015 прэзідэнтам Буркіна-Фасо з’яўляўся Мішэль Кафандо. Ваенны пераварот (2015)16 верасня 2015 года Кафандо быў зрушаны ў выніку ваеннага перавароту і змешчаны пад арышт. 18 верасня Савет нацыянальнай дэмакратыі вызваліў яго. 23 верасня Кафандо і яго ўрад афіцыйна вярнуліся да выканання сваіх абавязкаў[1][2]. СучаснасцьПа выніках прэзідэнцкіх выбараў 29 лістапада 2015 г., абвешчаных у ноч з 30 лістапада па 1 снежня, Кабарэ атрымаў перамогу ў першым туры галасавання, атрымаўшы 53,5 % галасоў[3]. 7 студзеня 2016 года Кабарэ прызначыў на пасаду прэм’ер-міністра вядомага эканаміста Поля Каба Тыеба, які не меў вопыту ў палітыцы[4]. 15—16 студзеня 2016 года ў сталіцы Буркіна-Фасо Уагадугу групай баевікоў былі здзейснены тэрарыстычныя акты ў рэстаране Cappuccino і гатэлях Splendid Hotel і Yibi Hotel. Па меншай меры 28 чалавекі з 18 краін загінулі і 33 былі паранены[5] Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia