Зоркаўка балотная
Зоркаўка балотная[1] (Stellaria palustris) — від кветкавых раслін роду Зоркаўка (Stellaria) сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae). АпісаннеШматгадовая травяністая расліна, 15—35 см вышынёй. Сцябло ад прамога да ўзыходзячага, мала разгалінаванае, 4-кутнае, гладкае, бліскучае або часам ніжняя частка трохі шурпатая. Лісце супраціўнае, без тронка, ад вузкаланцэтнага да эліптычнага, гладкае, 1-жыльнае, з суцэльнымі краямі, часта блакітна-зялёнае. Суквецце 2—12-кветкавае, звычайна няшчыльнае, 2-разгалінаванае. Вяночак радыяльна-сіметрычны, белы, ≈ 12—20 мм шырынёй; пялёсткаў 5, глыбока 2-лопасцевыя (выглядае як 10 пялёсткаў), даўжынёй 6—13 мм, даўжэй, чым чашалісцікі. Чашалісцікаў 5, голых, шырока перапончатых, відавочна, 3-жыльных. Тычынак 10. Плод — яйкападобная, жаўтлява-карычневая, 6-клапанная, каробачка даўжынёй 7—9 мм. РаспаўсюджаннеВід распаўсюджаны ў Еўропе і ўмераных абласцях Азіі; інтрадукаваны ў правінцыі Квебек[2][3][4]. Святлолюбівая расліна, гіграфіт, мезатроф[5]. Расце па берагах вадаёмаў, у прыбярэжных і пойменных хмызняках, на вільготных і забалочаных лугах і балотах. Ва Украіне від расце на вільготных тарфяных лугах, тарфяных балотах на Палессі, звычайна ў лесастэпе, спарадычна; у стэпе, вельмі рэдка. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia