Зоркаўка дуброўная
Зо́ркаўка дуброўная[2], Зоркаўка лясная[3] (Stellaria nemorum) — від кветкавых раслін роду Зоркаўка (Stellaria) сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae). НазвыЗорка дубраўная, зоркаўка дуброўная, зоркаўка лясная, зоркаўка гаёвая[4]. Батанічнае апісанне![]() ![]() ![]() Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 20—60[2] см і з доўгім паўзучым карэнішчам. Сцяблы ляжачыя або ўзыходныя, апушаныя ў верхняй частцы. Лісце супраціўнае, простае, суцэльнае, з завостранай верхавінкай і гладкім краем. Ніжняе лісце на чаранках, верхняе — драбнейшае за ніжняе і сядзячае. Кветкі белага колеру, сабраныя ў паўпарасонікі ў пазухах верхняга лісця і на верхавінках сцяблоў. Пялёсткі ўдвая даўжэйшыя за чашалісцікі. Плод — каробачка. Распаўсюджанне і экалогіяРасліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, на Каўказе і штаце Джорджыя (ЗША), натуралізавалася ў іншых рэгіёнах з умераным кліматам[5]. Ценевынослівая расліна, мезафіт, гіграфіт і эўтроф (нітрафіл)[6]. Расце ў дубровах і дубова-яловых лясах, гаях, хмызняках, чорнаалешніках, на ўзлесках, па берагах рэк, на лугах, каля дарог. Цвіце ў маі—чэрвені. Размнажаецца насеннем і вегетатыўна. Ядавітая расліна[6]. Ахоўваецца на тэрыторыі Вінніцкай, Днепрапятроўскай і Сумскай абласцей Украіны[6]. Сінонімы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia