Зорная (Баранавіцкі раён)
Зо́рная[1] (трансліт.: Zornaja, руск.: Зорная) — былая вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, за 7 км на захад ад цэнтру Баранавіч. Уваходзіла ў склад Навамышскага сельсавета. У 2012 годзе вёска Зорная ўвайшла ў склад горада Баранавічы[2]. ГісторыяРаней населены пункт меў назву Муцькавічы, якая ўпамінаецца ў дакументах 1798 года. У 1897 годзе вёска Муцькавічы ў Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзейнічалі хлебазапасны магазін і капліца. У пачатку XX стагоддзя 39 двароў, 282 жыхары. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1969 годзе вёска Муцькавічы перайменавана ў Зорную. Насельніцтва
Памятныя мясціны
Вядомыя асобыУ 1949 годзе ў вёсцы нарадзіўся Уладзімір Сцяпанавіч Русак, праваслаўны публіцыст, даследчык гісторыі Рускай праваслаўнай царквы. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia