Зураб Канстанцінавіч Цэрэтэлі
Зураб Канстанцінавіч Цэрэтэлі (груз. ზურაბ კონსტანტინეს ძე წერეთელი; 4 студзеня 1934[1][2][…], Тыфліс — 22 красавіка 2025, Перадзелкіна[d] ці Масква[3]) — савецкі, грузінскі і расійскі мастак-манументаліст, скульптар, жывапісец, педагог. З 1997 года — прэзідэнт Расійскай акадэміі мастацтваў. Акадэмік АМ СССР (1988; член-карэспандэнт 1979). Герой Сацыялістычнай Працы (1990), народны мастак СССР (1980), народны мастак РФ (1994), лаўрэат Ленінскай прэміі (1976), дзвюх Дзяржаўных прэмій СССР (1970, 1982) і Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі (1996). Кавалер ордэна Леніна (1990). Поўны кавалер ордэна «За заслугі перад Айчынай». Аўтар больш за 5000 твораў жывапісу, графікі, скульптуры, манументальна-дэкаратыўнага мастацтва (фрэскі, мазаікі, пано) і інш. Як мастак-манументаліст аформіў шэраг буйных устаноў, такіх як Ленінскі мемарыял ва Ульянаўску, гасцінічны комплекс у Ізмайлава, Гасцінічны комплекс «Ялта- Інтурыст» у Ялце, курортны гарадок у Адлеры, парк «Рыўера» у Сочы, Палац прафсаюзаў у Тбілісі, Новая сцэна Вялікага тэатра ў Маскве і інш.; як скульптар стварыў мноства манументаў, сярод іх «Дружба навекі» ў Маскве, «Дабро перамагае зло» перад будынкам ААН у Нью-Ёрку, «Нараджэнне новага чалавека» ў Севільі, «Разбурыць сцяну недаверу» ў Лондане, Помнік Зоі Касмадзям’янскай у Рузе і інш. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia