Зыгмунт Мілашэўскі
Зыгмунт Мілашэўскі (польск.: Zygmunt Miłoszewski; нар. 8 траўня 1976, Варшава, Польшча) — польскі пісьменнік, публіцыст, сцэнарыст, аўтар крымінальных і прыгодніцкіх раманаў. БіяграфіяЗыгмунт Мілашэўскі нарадзіўся 8 траўня 1976 года ў Варшаве. Не мае вышэйшай адукацыі[2]. У 1995 годзе пачаў працаваць журналістам у выданні «Super Express», дзе пісаў рэпартажы з судовых залаў. З 2003 да 2008 года працаваў у «Newsweek Polska». Жанаты з тэатральнай рэжысёрцы Марце Мілашэўскай[3]. ТворчасцьДэбютаваў у 2004 годзе ў штотыднёвіку «Polityka» з апавяданнем «Гісторыя кашалька» (польск.: Historia portfela). Аўтар раманаў:
Пераклады і экранізацыіКнігі Мілашэўскага выдадзены за мяжой. Яны перакладзены на англійскую, французскую, нямецкую, расійскую, украінскую, іўрыт, японскую, італьянскую, іспанскую і іншыя мовы[4]. На беларускай мове дэтэктыў «Доля праўды» выйшаў у 2015 годзе ў перакладзе Марыны Казлоўскай у выдавецтве «Логвінаў»[5]. Некалькі ягоных раманаў былі экранізаваны «Заблытанасць» (польск.: Uwikłanie, 2011 год), «Доля праўды» (польск.: Ziarno prawdy, 2015 год). У 2015 годзе на польскім тэлеканале TVP выйшаў серыял «Пракурор» (польск.: Prokurator) пра героя раманаў Малішэўскага Тэадора Шацкага[6]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia