Зялёны Дуб (Марозавіцкі сельсавет)
Зялёны Дуб — пасёлак у Марозавіцкім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 7 км на поўдзень ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 45 км ад Гомеля. ГідраграфіяНа поўначы рака Уза (прыток ракі Сож). На ўсходзе меліярацыйны канал. Транспартная сеткаТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Буда-Кашалёва — Гомель. Планіроўка складаецца з просталінейнай мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. ГісторыяЗаснавана напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. Найболей актыўная забудова даводзіцца на 1920-я гады. У 1929 годзе арганізаваны калгас. 8 жыхароў вёскі загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Да 16 ліпеня 1954 года пасёлак знаходзіўся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Буда-Кашалёўскага пассавета[1]. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Марозавічы» (цэнтр — вёска Марозавічы). НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia