Зяновец
Зяно́вец[2][3] (Cytisus) — род кветкавых раслін сямейства Бабовыя (Fabaceae). Біялагічнае апісаннеЛістападныя, зрэдку вечназялёныя кусты і кусцікі з прамастойнымі апушанымі парасткамі вышынёй да 3 м. Лісце чаргаванае, складанае (трайчастае), зрэдку простае, апушанае, на чаранках. Кветкі матыльковага тыпу, жаўтавата-белыя, зрэдку пурпуровыя ці ружаватыя, у пазухах лісця. Плод — струк. Арэал і экалогіяПашыраны ва ўмераных абласцях Еўропы (пераважна ў Міжземнамор’і), у Заходняй Азіі і Паўночна-Заходняй Афрыцы. На тэрыторыі Беларусі ў цэнтральных і ўсходніх раёнах Палесся часцей трапляецца зяновец рускі (Chamaecytisus ruthenicus)[4], у заходняй — зяновец рэгенсбургскі (Cytisus ratisbonensis). Растуць у хваёвых лясах, на ўзлесках, пясчаных месцах. Гаспадарчае значэннеЛекавыя, меданосныя, фарбавальныя і дэкаратыўныя расліны[3]. Існуюць ядавітыя віды[3]. ВідыРод налічвае каля 40 відаў (73[5] віды). Сярод іх:
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia