Зянон Козел-Паклеўскі
Зянон Каятан Леон Козел-Паклеўскі (польск.: Zenon Kajetan Leon Koziełł-Poklewski; 1843, маёнтак Сэрвач Вялікі, Вілейскі павет, цяпер Вілейскі раён, Мінская вобласць — 20 верасня 1878, Карпуша, Ключэўска, Царства Польскае, цяпер Улашчоўскі павет, Свентакшыскае ваяводства, Польшча) — удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў на тэрыторыі Барысаўскага павета. БіяграфіяПаходзіў са шляхецкага роду Козел-Паклеўскіх уласнага герба «Козел». Сын Яна Напалеона Козел-Паклеўскага і Юзэфы Толенсдорф. Нарадзіўся ў 1843 годзе ў маёнтку Сэрвач Вялікі, Мінская губерня, Расійская імперыя (цяпер Вілейскі раён, Мінская вобласць) У час паўстання 1863—1864 гадоў быў трапіў у палон, пасля чаго быў прысуджаны да пазбаўлення правоў стану, канфіскацыі маёмасці і ссылкі на службу шарагоўцам у Сібір[1]. Служыў у арэнбургскім лінейным батальёне, неўзабаве быў амніставаны і пасля вызвалення пасяліўся на тэрыторыі Царства Польскага. Памёр 20 верасня 1878 года ў Карпушы (цяпер Улашчоўскі павет Свентакшыскага ваяводства). Сям’яУ шлюбе з Гэленай Антаніна Марыяна з Чапліцкіх герба «Любіч» (1849—1912) меў дзяцей:
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia