Зінаіда Іванаўна Бадзевіч
Зінаіда Іванаўна Бадзевіч (нар. 15 кастрычніка 1951, в. Звярынічы, Лагойскі раён) — беларускі мовазнавец. Кандыдат філалагічных навук (1989), дацэнт. БіяграфіяНарадзілася 15 кастрычніка 1951 года ў вёсцы Звярынічы Лагойскага раёна Мінскай вобласці ў сям’і служачых. Бацькі — настаўнікі. У 1968 годзе закончыла Гайненскую сярэднюю школу Лагойскага раёна. У 1969-1972 гадах працавала піянерважатай і настаўніцай беларускай мовы і літаратуры гэтай жа школы. У 1977 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Беларуская і руская мова і літаратура»[2]. Пасля заканчэння ўніверсітэта была накіравана на працу ў г. Полацк. З 1977 па 1980 год працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры СШ № 3 г. Полацка[2]. У 1980-1985 гадах займалася ў аспірантуры пры кафедры беларускай мовы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Абараніла ў 1989 годзе кандыдацкую дысертацыю па тэме «Прэфіксальныя прыметнікі ў сучаснай беларускай мове», навуковы кіраўнік Леў Шакун[2]. У 1985-1990 гадах працавала выкладчыцай беларускай мовы на кафедры беларускай мовы і методыкі яе выкладання Мінскага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага. У 1990-1994 гадах працавала дацэнтам кафедры беларускай мовы БДУ, у 1994-2001 гадах дацэнтам кафедры сучаснай беларускай мовы, з 2001 года — загадчыца кафедры[2]. Аўтар 202 публікацый, 35 кніг, у тым ліку 5 падручнікаў для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі[2]. УзнагародыУзнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі БССР (1972), Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2001, 2008), Ганаровай граматай БДУ (2014) і інш., нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі» (2009)[2]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia