Зінаіда Іванаўна Сіліня
Зінаіда Іванаўна Сіліня (Дзегцярэнка; нар. 14 лютага 1949, в. Вётхава, Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць) — грамадская дзяячка беларускай дыяспары ў Латвіі. БіяграфіяНарадзілася 14 лютага 1949 года ў в. Вётхава Смаргонскага раёна. У 1966 годзе з сярэбраным медалём скончыла сярэднюю школу і паступіла ў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, які скончыла ў 1972 годзе. Працавала ў г. Браславе, актыўна ўдзельнічала ў грамадскай дзейнасці[1]. З 1978 года жыве ў Даўгаўпілсе (Латвія). Працавала ў чыгуначнай бальніцы, сухотным дыспансеры, іншых медустановах, цяпер — доктар-радыёлаг-дыягност, загадчыца кабінета ў Цэнтральнай паліклініцы Даўгаўпілскай рэгіянальнай бальніцы[1]. Адна з заснавальніц Беларускага культурна-асветніцкага таварыства «Уздым», уваходзіла ў склад яго праўлення. Размаўляе на беларускай мове, папулярызуе беларускую культуру ў Латвіі[1]. Актыўна ўдзельнічала ў мастацкай самадзейнасці горада. Нязменна выконвае акапэльна вядомыя беларускія народныя песні на мерапрыемствах «Уздыма» і Цэнтра беларускай культуры. Спявала ў ансамблі «Купалінка»[1]. УзнагародыПадзячная грамата ад Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе (2019)[1]. Крыніцы |
Portal di Ensiklopedia Dunia